Старонка:Рунь (1914).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нюхтыньку хату. Як на ліха, я улучыў вольную часінку, прыйшоў у цёплую хату з марозу і пачаў задоўку віць. Чую смурод, кажу матцы: „Ідзіт-ка ты памалу, напрануўшы шубу, к дзядзькіным, ато на хворую галаву учадзеіш саўсім“. Выйшла яна, а я, шапку надзеўшы, сяджу, думаю — ня возьміць мяне. Але к вечару як заламала у мяне галава, як пачало мяне доргаць, на сілу агоўтаўся, думаў — жыў ня буду. Прыйшоў змрокам Юры Іванавіч са школы з Нінкаю і Паўлікам, кніжак тваіх у мяне прасіць. (Узяў некаторые беларускіе а таксама журналы і „Вайну і мір“ Талстога). Дык ужо ён мяне ратуваў. І вуксусам віскі цёр і чаім паіў. Да-душы, думаў — ня вытрываю.

.................

.................

Навін вялікіх німа. Паўля, здаецца, нішто сабе вучыцца, Нінка тож па арыфмэтыцы маіць «пяцёрку», чытаіць ужо гладка, адно дрэнь, ніяк ня можэ наламацца гаварыць правільна[1]. Як закулдыячыць: адно слова кніжнае, а дзесяць нашскіх хатніх… Але настаўніца яе шкадуіць, наўчыла вышываць. І за мову ня дужа-то школіць.

Слаўноўскаго папа жонка у захвіцэньню[2] была доўга, троху за чым жывую не пахавалі…

.................

Андрэй с Пецярбургу дзядзькам ліст прыслаў. Ён далёка сігаіць: працуіць у нейкай рэдакцыі, ня дрэнна жывець. Вось і маламожнаго бацькі дзіцёнак, сірата, а у людзі вышаў. Ці пішыць

  1. па рассійску.
  2. у летаргічным сьне.