Старонка:Рунь (1914).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён табе? І дзядзькі яго, як прыслаў паўсотні ужо не кажуць, што скруціць галаву, у турму патрапіць…

Паны ізноў нашым людзям за падзёншчыну грошы не аддалі. Вось паны! будзіся з імі, чыркайся! Лес чысьценька зводзюць да рэшты: і каля нашаго поля Гаёк аднавокаму Хвальзону аддалі за даўгі.

Мясьцечковые жыды краму Саўчанкову спалілі, каб не перабіваў гандэль ім. Аднаго засадзілі у вайстрог, але што ж, нічога ня будзіць. А Саўчанак саўсім зжыўся: надзел прадаў, грошы, якіе былі, на тавар пусьціў, усё дымам пайшло. Вось ты казаў: «Каб нам такіх людзей, як Саўчанак, ды паболей. Каб нам ды сваіх гандляроў…» Куды ўжо там! Вось і натаргаваў, наскакаўся твой хвалёны Саўчанак.

Пішы, як жывеш, як вучэньня? Можа у грашах тугавата, можа дрэнна кормяць ў пансіоні—пішы, прышлю. А матка табе шкарпэткі і вязёнкі сплела. Шкарпэткі то ладные, цёплые, а вязёнкі—ня ведаю, мусіць пасаромішся насіць у горадзе. Далёка нашым бабам да матак тых латышоў, што, як ты казаў, і ў вучылішчы вашым у дамэтканых дужурках ходзюць. Толькі ты за гэта ня гневайся: што праўда, то праўда… Ну яны такіх маргелак ці валенак не звалюць, як наш Юстын.

У Хлімона воўк аўцу с пуні вывалак. Ваўкоў к нам панабегла с Цёмнаго Лесу — беда! А забабонные голавы кажуць тут, што гэта ехаў вясельны поезд каля чараўніцкаго двору гдзе бы то ды й абмінуў закінутаго зайца, не пачаставаўшы ведзьмака. Вось ён іх усіх і пракляў, і увесь поезд пабег воўкалакамі, с таго й ваўкоў