Старонка:Рунь (1914).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

-вялікае спасібачка за ўсё, што мне напекла і нарыхтувала. Ехаў — не хацеў браць, а цяпер у пансіоні дык люба. А як маладая дзядзіна? Усім кланяюся, жычу здароўя і ўсяго добраго. Пішыця, якіе навіны ёсць і ўсё, усё… Ніхай Паўлік пішыць і Нінка дадасьць, як вучуцца і т. д. Ну бывайця здаровы і вясёлы, мае дарагіе! Татка, прасьціце, што ў Каляды было тое-сёе…

Ваш Кансьцянцік.

IV

Яму ад бацькі (пакарочэннае).

Дарагіе сынок!

Паведамляю цябе, што ў хаці, дзякуй Богу, усе цяцер здаровы. Праўда, на тэй нядзелі, матка, ішоўшы з абедні, троху прастудзілася і прахварэла дні са тры, але цяпер, хвала Богу, палепшала і каля печы сама упраўляіцца Ато дзядзька твой малады з дзядзінаю ужо выехаў на службу к пану у Пнеўшчыну, Антон жупаны хадзіў шыць у Міхасёўку, прабыў с паўмесяца, Панас канаплі ад Іцкі Броўды у Смаленска вазіў, — адрабляў, што набралі у Крамі, — а Паўлі з Нінкай цэлы дзень німа — зраньня ў школку пойдуць, дык я астаўся адзін с хвораю маткаю, хоць ты вазьмі ды як хаця кіруйся. І вады і прынясі, жывёлі падавай, дроў німа — дроў насячы, у погрэб злетай — проста хоць гвалту крычы. Каровы галодные мычаць, воўцы бляюць, сьвіньні скігочуць, — ну не дай Божа яйжэ і бабскую работу спраўляць. У сераду гукнуў старую Міхасіху печ тапіць; дык яна як выпаліла, рана юшку зачыніла, напусьціла чаду паў-