Старонка:Рунь (1914).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гарэлку, гуляюць у карты. Ня дужа даўно аднаго уволілі за пьянства, у другога адабралі стыпэндзію за карты, сам дырэктар аб 11-й гадзіне паехаў і застаў. Нядобра, ведаіш, што гэтые гаротные гулякі — хто? селянскіе дзеці; адзін з Міншчыны с-пад Ігуменя, другі з Могілёўшчыны з Горэцкаго павету. Як яны будуць цяпер? Той, што адабралі у яго стыпэндзію, атрымліваіць ад бацькі рублёў 5 ў месяц, а рубл. 5-7 прысылаіць, яму брат вучыцель. А што, калі нам забараняюць рабіць вечарынкі, агульные чытаньня і т. д.; цяпер і самі хлопцы, праўда, ужо ня дужа цікавюцца… Эх, жыцьцё.

Ну бывай здароў. Во распісаўся я. На 2 сямікапеечн. маркі… Пісьмо гэта напісаўшы прачытаваць ня буду, бо баюся, што, прачытаўшы, не адважуся паслаць табе яго, па скрытнасьці сваёй беларускай… Толькі ты ня сьмейся, Андрэйчык! Ня сьмейся, напішы незабавам атказ, будзь здаровінік і не забывайся на твайго сьмешнаго

Косьцю Зарэмбо.

III

Дамоў (аткрытка).

Студня 14 1910 г.

Добры дзень тату ў хату! Як жывіцё? Як маіцеся? Я здароў. Даехаў аж надта добра й ладна. Вучуся. Смуціўся троху, што выезджаючы так заюшыўся, што не схадзіў к дзядзькіным папрашчацца. У дзядзінкі старэй прашу прабачэньня, што мала чытаў ёй на Каляды, яна ж мне маленькому столькі казак казала. І мамі вялікае-