Старонка:Рунь (1914).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

розі, шукаім вачыма прыпынку і, не патрапіўшы і не даўміўшыся зьеднацца і пайці сваім шляхам, расплываімся патроху у гнілом балоці згрызеных мольлю чорных сьвітак…

Ваўчыліся! Выйшлі «ў людзі!» Сталі панамі…

Я не хачу так!

Ня ўжо ж табе не прыходзіла у галаву думка на паньскім балі: «Вось я, пан, гуляю тут, забыўшыся на калішніе жаданьня, а не магу прывясьці сюды свайго бацьку — селяніна (лекая, рабочаго, дворніка), матку — вясковую кабецінку (прачку, кухарку, швачку), братоў, сястрычак і др., бо яны — простые?»

Ведаіш, тут у нас у клубі на вечарынцы за буфэтам падавала гімназістачка, дачка буфетчыка; яе папрасіў на вальс адзін студэнт «І што-ж! Падыйшоў сярод залі старшына клубу і папрасіў дзяўчынку выйці з залі, альбо не працаваць за буфэтам. Што ты на гэта думаіш?

А у нашым вучылішчы 80% селянскіх дзяцей…

Дык гдзе ж дзьверы да жыцьцёвай праўды, як жа жыць.

Ня ведаю… Ня ведаю… А толькі я так не хачу!

А як будзе, як то будзе?

Ну аб жыцьці нашым вясковым пісаць многа ня буду. Ведаіш, сам жыў… Таксама усё чыста, як раней. Толькі троху быццым-то варушацца: хутары, кооперація, земства… Але мала разумеюць, мала знаюць, — ой патрэбна праца!

У вучылішчы ў нас жыцьцё старое, грэшнае. Вучымся, вучымся… Многа часу лабараторыя адбіраіць. Вучыцелі на вуроках сьпяць, хоць і Каляды не даўно былі. Вучні, брат, на шкоду многіе, на прыватных кватэрах асабліва, пьюць