Старонка:Рунь (1914).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І адна злая уцеха у мяне: «Ці я адзін такі задаўся? Многа у нас такіх дурусаў. І ты, насьмешлівы Андрэйка, і ты… помніш? Цяпер, жывучы у горадзі, забыўся хіба на тое? А цікава ведаць, якіе у цябе думкі цяпер на гэтые пытаньня. Напішы хоць трошку, а хацеў бы убачыць цябе. Ці зразумеіш мяне — здольны дэмократычны працаўнічэ? Ня ведаю… За сваімі шырокімі грамадзянскімі поглядамі маіх маленькіх, вузенькіх, беларуска-селянскіх не ўбачыш. Многа маю пагаманіць с табою.

Я адрадзіўся! У мяне новая пляцформа… толькі, Андрэйчык, ня сьмейся, што я шчэ вучэнь. Як ты сам, помніш, кідаўся у розные бакі і сварыўся з дзядзькамі, прыезджаючы у вёску на вакацію.

Я адрадзіўся!

А с чаго пайшло? — Адзін раз, у сьвяты вечар, к нам у нашу хату прыйшлі і хлопцы й дзеўкі, і старые, і дзяцьвішча — гуляць. Набухтылася поўная хата.

Тата скрывіўся на іх быццым то, бо я меў дзікі від.

А потым, а потым… Разыйшоўся я, і ўся мая старая філазофія к чорту!

А ўсё знаіш хто? — Ганулька Леваноўначка… Толькі ты ня сьмейся: ну я, здаецца, улюбіўся… і ўсё

Бліжэй, бліжэй — пасядзеў я за ёю, пагаманіў, — якая слаўная дзяўчынка. Як я раней таго ня відзіў? Заклуміў галаву кніжкамі сам сабе, праз тое хіба.

А цяпер… (кніжкі то чытаю, ня бойся)… на йгрышчы хаджу, у цэркву езджу, к свату ў госьці колькі разоў бегаў і с хлапцамі ў дровы езь-