Старонка:Рунь (1914).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіў. Вясёла! Мама рада. Толькі тата троху не разумеіць мяне…

У гэтым уся паэзія нашаго народу! Толькі мы гадуімся на чужым грунці і забываімся добра разумець свой грунт. Ня сьмейся, што я — вучэнь… Як пазнаўся я з Ганулькай, я многа уцяміў. Каб нам, ведаіш, свой беларускі прарок, каторы б прамыў нам вочы, у чым наша істота, паэзія жыцьця, прыгажосьць жыцьця. Ато што: тое, лепшае чэлавецка-беларускае, што узгадувала ва мне семья (не ўся семья наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той гэты) тое выкараняла доўгі час школа. І мой вучыцель першы быў — беларус! Які сьляпы! Мала адукаваны, мала асьвячоны… Ці наўчыла нас, слухай, наша школа любіць сваё беларускае, шанаваць прыгажосьць роднай прыроды, пранікнуцца гармоніей родных зьяў? Чаму нас вучылі!

Во й вісі паміж двух магнітаў. Ці выкарэняй роднае карэньня і адрэкайся роднай хаты, ці уцекай ад панскай апраткі і цягайся за прыміціўнаю дзядоўскаю сахою… хвароба на…

А як я з Ганулькаю? Ды што табе… Я ж скрытны беларус! Толькі ж ты мне блізкі, Андрэй, ты мяне зразумеіш і не прасьмяеш…

Божа мой! До пісаць. Заўтра у мяне рэпэтыція па тэхналогіі, трэба зубрыць.

А шчэ граюць у вушах скамарохі, шчэ пяюць-дзеўчаткі родные песьні, прад вачамі так і мітусяцца хлопцы й дзеўкі ў скоках. А той міг! Сяджу я у вугольчыку на судніку з ёю. Заступілі нас сьпінамі гуляннікі, дзівячыся на танцораў, гамонім мы… Ня горш нашы дзевачкі, с каторымі мы вырасьлі, за перашпіленых ненатуральных гарадзкіх паненак. Ай што я… і там ёсьць