Старонка:Рунь (1914).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыну і усякую брыдоту, карты, гідкае скалазубства, насьмешку над маімі славамі аб лепшым людзкім жыцьцю;» і так далі, і так далі, і так далі. Валяюся сабе тыдні тры у хаці за кніжкаю у гордай адзіноці і душу маладые здаровые кірункі свае горкімі думамі: «Такая доля мужыцкаго сына з дзярэўні, што пайшоў вучыцца».

Кніжкі, кніжкі й кніжкі. У-вечары хіба прайдуся да лесу па дарозі занесенай сьнегам, з маленькім брацішкам ды й ізноў у хату.

Матка пачанець: «Сыночак! Трэба-ж-ткі табе сядзець у хаці цалюткі дзень!.. Прайдзіся ты хоць к дзядзькіным, калі ня любіш сядзець на вечарынках з дзеўкамі, прачытаў бы што дзядзіні, як бывала маленькі, яна ж дужа любіць слухаць цябе. І дзеўкі гукалі, кажуць, што гэта з ім, з вашым Касьцюком зрабілася, — людзей баіцца.» А я мамі па кніжнаму і так надуўшыся: «Што я там, на вечарынках, знайду?» А дрэнна было на душы, а цяпер успомню—чырванею.

А бацька: «Ня любіш дзеравенскай гульні, — к настаўніцам бы з’ездзіў… Ты ж вучышся… і ім бы весялей…»

А я тату: «Ага, паеду… Як слова я ў іх лепшае шчасьця знайду, чымся на ігрышчах… Яны с паненятамі круцюцца, зьвяжыся я — скажуць нашы: І Касьцючок, наўчыўся на сабаччы нюх—запанеў, да мужыкоў а ні блізка, пан»… Знаю я.

Змоўчыць бацька, а кіпіць, бо ні на яго выходзіць.

Так бывала й пакутую «горкую долю селянскаго хлопца, што вучыцца». Сквяруся сам у сабе, не бачучы сьледу…

Вось была філазофія!

Чырванею цяпер: Госпадзі, які я дурус быў.