Старонка:Рунь (1914).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пажуруся, як там так рана невясёла цямнеіць, а сьнег сыпкі бялеіцца, зьверху круцюцца усё сьняжынкі, дзьмець замятуха касякамі па дарозі ат паркану, і нудна ж, нудна мне…

Тут, сярод гэтаго клуму і гоману, куды б я ні пайшоў, у вачах стаіш ты, Ганулька! Ня пьецца мне тут і не есца мне тут. Я дайжэ драгоны, і пірагі, і усё, што мама напекла і нарыхтавала мне сюды, прыехаўшы, аддаў таварышам, каторые на сьвяткі у-двору ня ездзілі. Сам толькі паедаў—дзеля гадзіся. Усё думаю й думаю аб табе, калі-то увіджу?.. Доўга як ждаці.

І ці ведаіш, сяньня на ўроку хіміі так залятуціўся, што й ня чуў, як вучыцель, паглядзеўшы, што я ня слухаю, торк! знецяўку да мяне, аж сэрцэ маё закалацілася: «Повторите, господинъ Зарембо, какъ, слѣдовательно, получается эта кислая фофсфорно-кислая соль?» Я пачырванеў, ускочыў і пачаў лупаць, вытрышчыўшы вочы. — «Не слушаете?» сказаў ён і-ткі атстаў.

А вурокі такіе ж доўгіе, цягнуцца-цягнуцца, званка жджэш не дажджэшся.

Пасьля гэтаго вуроку таварышы жартавалі і прыставалі ка мне: «Не слушаете? А-а, улюбіўся, панічок! Замаркоціўся, коця-варкоця! Так, так, хлопчэ… Ну, а якая ж яна? Чэрнявінькая? Як зоркі вочкі, крэмяны шчочкі… Вучыцца гдзе? Ай ды Касьцюк!» Як слова, ведалі, якая ты супраўды. А што ты ня ўчылася, то німа нічога, друкаванае ж ты разьбіраеш, толькі пішыш ня дужа ладна. Ня думай, што ў грамаце усё шчасьця. Ат, каб можна было вучыцца, дык бы вучылася, праўда?

І цяпера-цька, каб напісаць табе гэту пі-