Старонка:Рунь (1914).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У чым яго крыўда?


I

Да яе.

12-го студня 1910 г.

Ці здарова ты, мая даражэнькая, мая прыгожынькая, мая любінькая Ганначка!

Каб ты ведала, як многа-многа чаго маю напісаць табе! Аж ні знаю, с чаго й пачаць…

Усе нашы вучні зьехаліся і хваляцца каляднымі навінамі, як хто атсьвяткаваў. Пансіон у-вечэры гудзіць і грыміць: той на балалайцы брынчыць, той скрыпку наводзіць, той пяець, іншы галёпаіць—мазурку вучыцца скакаць, іншы, грэючыся каля грубкі, гаворыць, як у-дварэ на йгрышчы хадзіў (укруг яго груд хлапцоў, і ўсе рагочуць, аж столь у залі дрыжыць і агонь у лямпі мітусіцца), іншы у сталовай кілбаскі убіраіць ды пампушачкі розные смакуіць, успамінаючы Калядкі — сьвятые вечаркі, а каторы, схаваўшыся у куток дзе-небудзь, пісьмы пішыць, пішыць…

Хаджу я, хаджу, як непрытульны, з вугла ў вугал, па ўсяму пансіону хаджу, ці ў вакно