Старонка:Рунь (1914).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сульку, я залез у парожні клас, абгарадзіўся партамі і пільную, каб хто часам не падгледзіў. Лямпачка прада мною ціха і змрочна сьвеціць жаўтавата, у коміні вецер паціхеньку сьвішчыць, у нізу, ў першым паверсі на гітары іграюць, і тужлівые, прыгожые, густые гукі так і лезуць з нейкай ціхай пакутай і ў вушы і ў сэрца, лезуць і жмуць пад грудзьмі…

Божа мой, Божа мой! Чаму я гэткі шчасьлівы, што спазнаўся с табою, Ганнуся мая, і нешчасьлівы, што жыву далёка-далёка? Здаецца, каб нейкая лятучая машына, ці кавёр-самалёт, як гаворыцца у казках, дык бы выўчыў вурокі, сеў і паляц-еў бы да Ганначкі, хоць бы на адну-адну мінутачку. Ах! Ніразу не забудуся я на тое ігрышча.

Як то жывеш ты цяпер? Ці здаровінька? А ці бываюць вечарынкі. Ці прыежджалі к нашым дзеўкам сваты? А можэ хлопец каторы наш дзеравенскі высватаўся? І як, ці-ткі бярэць Міхалка Аўгіньню, ці ўсё німа шчэ ладу? А к Банадысёвам у-супрадкі ты, Божа крый, не хадзі: іхны батрак, як усе кажуць, прыкры хлопец, мне ён надта не спадабаўся, такі буян. Мала за чым не пабіўся на заручынах у дзядзькі з бельскімі хлапцамі. Што яму вадзіла, што яны прыйшлі пагуляць? А гарэлкі ж наглытаўся! І мяне дзівіць, што ты з ім так любіш скакаць польку… Ці мала лепшых мальцаў ёсьць? А дылі ты не падумай чаго-якога, гэта я толькі так, к таму, што ён чэлавек ня то, што «не рахманы», як ты гаварыла, а дрэнны, скрыўдзіць як, і што ты яму такаму?

Прыпішы мне, што кажуць людзі аб дзядзь-