Старонка:Рунь (1914).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усюдых начные моўчкі, і яна бяз голасу ляжыць, ляжыць…

Часам сівые, мутные, дымные болкі разьбегаліся у бакі, згруджываліся па краёх у аграмадные, чорные, з белаватымі прасьветамі аблокі, а пасярод выходзіў бледны, як глуха-нямы, месік і абліваў алавяным нечым, неясным і пустое поле, і бярозы с павіслым гальлём, і водаль курчавую с правіднасьцямі у суччы сасну, і дубовы, шчэ белаваты крыж, і яе, нерухомую; падзівіўшыся троху і, як слова, задумаўшыся аб жыцьці, ён ізноў хаваўся за невялічкіе хмаркі-балачынкі, а яна усё хліпала, стагнала, цяжка ўздыхала с атпачынкам у сваёй жалобі і пачынала шапатаць.

Агоўтаўшысь ад плаку і пакрапчэўшы, падыймала рукі ў гору над галавою, пільна угледалася ў цямноці на невялічкае, блешанае расьпяцьцё, што прыбіта было на крыжу, і ўсё шэптала сухімі, засмагшымі губамі, усё шэптала…

Палючые сьлёзы цяклі па ўпалых бледных шчоках, халаднелі і ў чырвоным блеску кара́лямі кап!.. кап!.. капалі на сьвежую магілу і праз ня дужа зьлеглую зямлю прахадзілі аж да труны і мачылі яе—сольлю укрыіцца с часам.

А у круг усё начные моўчкі… Моўчкі…

Анямелые, замлелые рукі абвісалі, хворая галава пад чорнай хвусткай схілялася на маладые грудзі.

І тэйчас час а бяз літасьці, бяз міласьці пачынала малаціць сябе па грудзёх такіх маладых, ірвала ды шкумаціла с крыўдным імпэтам белую кашульку.