Старонка:Рунь (1914).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што яно?



∗          ∗

................. А калі цёмная, пахмурна-сонная ноч спаўзала на зямлю і дахадзіла у самые патаёмные куткі, калі ўсё наўкруг заціхала, ціхамірылася і заплюшчывала вочы ў незразумелым сьне, калі дайжэ чуткіе, брахлівые ў ночы сабакі пачыналі, падагнуўшы хвасты і сьцёпліўшыся, дрымаць у зацішшы пад павецьцю на саломцы, у гэткі маўкліва-сонны час яна, жалобная, паціху ішла па так знаёмай вузенькай сьцежцы з сялібамі на сонны, безгалосы, нямы гай, што невыразнай, чорнай плямай ад’значаўся, здалёку, наперадзі, сярод невыразнаго кругазору начнога неба, за паўсотні якіх сігоў угледала бялеючы новы, высокі крыж над сьвежай магілай, выстаўляла прад сабою тонкіе, сухіе рукі, пахілялася усім тулавам уперад і, як патчарованая, рушылася так да самаго крыжу…

Ціха, безголаса… Ночные моўчкі…

Быццым зломленная саломіна-жыціна, валілася ўжо там на халодную, нязьлежаную зямлю з глухім балючым стогнам…