Старонка:Рунь (1914).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Аткуль ён, хто ён,—ніхто ня ведаіць у тутэйшых мейсцах.

А калі запытаюцца у Янкі людзі:

— Гдзе-ж твая, дзед, радзіна?

— У Бога,—сумна і паважна аткажыць ён.

— А ці меў жонку, дзед, а дзеткі ці ёсьць?

— Пахаваў жонку, пагарэлі на пажары дзеткі, пагарэла дабро, і хатка, і конікі, і кароўкі, і ўсё. А зямелька неўрадліва мая…

— Якій ты жалобны, дзядуля, — скажуць яму, а ён паводзіць прад сабою невідушчымі вачамі, падтрахнець хатыль на плечах, ліру абправіць, крэкніць:

— Дзякуй Богу за ўсё, усё пад ім, а Ён адзін бяссмертна над намі, — і пад ліру сваю старэцкую запяець сумную-сумную песьню аб княжне Ганне Соломерэцкай, і аб часах Літоўскай Русі, і аб ўладарстві князёў Соломерэцкіх над радзімічамі.

Плачэ ліра, і плачуць бабулькі убогіе, і маладухі, і прыгожые дзяўчынкі…