гэтага зварачацца ня будзем. Але адным экономічным бокам справа не магла абмежавацца: экономічная перамена цягнула за сабою і шэраг іншых. Прыгоньяіцкая дзяржава, стварэньне гандлёвага капіталу прадстаўляла з сябе цэлую сыстэму кіраваньня. Калі вынулі або, ва усякім разе, моцна пахіснулі асноўны камень-прыгоннае права, то ўся пабудова павінна была пахіснуцца, і патрэскацца.
Прыгоннае права было толькі самым галоўны спосабам «па-за экономічнай прынукі» дробнага самастойнага продуктатара да таго, каб ён аддаў свой дадатковы (а часам і патрэбны) продукт. Але мы ужо бачылі і іншыя спосабы, напрыклад, падаткі. Сутнасьць была ў тым, каб апутаць дробната продуктатара селяніна ці рамесьніка такой густой сеткай розных сьцісканьняў і абмежаваньняў і так яго запалохаць пры гэтым, каб яму, як кажуць, ня было куды дзецца. Гэтай мэты і дасягла прыгоньніцкая дзяржава з усімі яе парадкамі, яна раней за ўсё ўлічала ўсё мужчынскае пасяленьне, час ад часу, правяраючы яго наяўнасьць, гэта звалася «рэвізіямі» (што значыць, іменна, «паверка», «перагляд»). Па рэвізіі-першая была за Пётрам-селянін запісваўся за тым або іншым памешчыкам: маёнтак тады і ацэньваўся колькасьцю «рэвіскіх душ» (у пароднай мове проста «душ»), якія да яго былі прыпісаны. Памешчык адказваў за тое, каб прыпісаныя да яго сяляне не паўцякалі і плацілі спраўна падушны падатак. За гэта яны аддаваліся ў поўны загад памешчыка: Ён іх судзіў і караў, аж да ссылкі на катаржную працу. А скардзіцца на яго сяляне ня мелі права над страхам самай жорсткай цялеснай кары; за падаваньне чэлабітнай цару на памешчыка, як «укладчык» чэлабітнай (тут трэба прыпамятаць, што сяляне таго часу былі, амаль як адзін, няпісьменныя, значыцца, самі напісаць заяву не маглі), так і сялане, якія падавалі яе, падлягалі кары бізуном (мы зараз убачым, што гэта такое) і ссылцы ў Нерчынск «на вечную працу». Так казаў закон «асьвечанай» Кацярыны ІІ, выданы ў дадатак у той час, калі яна, як пераконваюць буржуазныя гісторыкі, была «лібэральная» і склікала нешта накшталт дваранскага парляманту, так званую «камісію для складаньня новага Улажэньня» («Улажэньне», г. зн. збор законаў, было выдана другім Романовым, Аляксеем Міхайлавічам, бацькам Пятра І, і потым не праходзіла панаваньня, каб не зьбіраліся пісаць новага, але з гэтага нічога ня выходзіла, пакуль Мікалай І не дадумаўся да ідэі проста сабраць разам усе законы, што выдаваліся ў розныя часы рознымі царамі, і выбраўшы важнейшыя, назваць іх «Сводом законов»).
Узброены ўсімі сродкамі, каб запалохаць селяніна, памешчык шырока гэтымі сродкамі карыстаўся. Ссылаў ён рэдка: нявыгодна было траціць рабочую сілу. Але ён карыстаўся даным яму правам кары, каб біць селяніна, і біў жорстка. За нязначнае праступства палкі, бізуны, розгі сыпаліся на сялянскую сьпіну сотнямі і тыся-