Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і г. д. судоў існавала; і Мікалай пачаў сваё панаваньне, падпісаўшы сьмяротны прыгавор пяці правадыром «дэкабрыстых», а, падругое, больш 3.000 палак ніхто, самы здаровы чалавек, вытрымаць ня мог,-12.000 значыла пэўную сьмерць задоўга да канца кары (у гэтым выпадку на калясцы вазілі і білі палкамі ўжо труп). Мікалай гэта добра разумеў, але ня мог не паўпірацца. Фальшам было прасякнута ўсё яго асабістае жыцьцё. Ён быў, зразумела, такі самы распусны, як і ўсе яго папярэднікі і папярэдніцы. У яго была заўсëдная фаворытка, з якой яго законная жонка, Аляксандра Фёдараўна, была ў вялікай дружбе,-так гэта лічылася натуральным. Але апрача таго, да яго паслуг быў цэлы гарэм з прыдворных дам і дзяўчын (фрэйлін), балетных танцорак і г. д. Мужы і айцы, як заразы, баяліся Мікалаеўскага двара; поэта Пушкін зрабіўся ахвярай жахлівых абставін, якія складаліся для людзей, меўшых прыгожую жонку і адначасна меўшых няшчасьце належаць да прыдворнага кола. І вот, стварыўшы такія абставіны, Мікалай перад людзьмі прадстаўляў прыкладнага сем'яніна. На людзях ён з вялікай пашанай адносіўся да свае «законнае жонкі», быў самым «далікатным» айцом сям'і, раніцаю пры каве або ўвечары пры гарбаце, на ёлцы і г. д. прадстаўляў цэлыя комедыі «сямейнага шчасьця» . Яго халопы потым з расчуленьнем успаміналі гэтыя малюнкі на старасьці год, гэта былі самыя сьветлыя ўспаміны іх жыцьця. Гэты фалыш ён вытрымаў да канца: пасьля таго, як ён перад сьмерцю паспавядаўся і прычасьціўся, у яго пакой болей ня пушчалі фаворытку, уваход туды мела толькі імпэратрыца.

Гэты фальш, якім прасякнута было ўсё яго жыцьцё, і рабіў болей за ўсё мікалаеўскае панаваньне такім цяжкім. Пад канец Мікалай абрыд нават тым, хто ад яго парадкаў харчаваўся. Багаты памешчык і адкупшчык[1] Кошалёў расказвае ў сваіх запісах, што ў час Севастопальскай вайны ён і яго знаёмыя не асабліва заклапочаны былі паражэньнем расійскай арміі, спадзяючыся, што ваенная няўдача так або інакш паложыць канец мікалаеўскаму панаваньню. Можна было ўявіць, што гэта было за панаваньне, якое нават багатых буржуа рабіла паражэнцамі! Калі Мікалай памёр, патрэбнасьць перамены усьведамлялі ўсе, не выключаючы і яго бліжэйшых памочнікаў. Адзін з самых верных яго слуг, князь Орлов, дрыжучы ад страху, сеў на крэсла старшыні галоўнага камітэту па сялянскай справе, і хоць пасьля кожнага самага нязначнага пасуваньня гэтай справы наперад ён у жаху бег да Аляксандра ІІ, і ўпадаў перад ім у гістэрыку, рэформа усё-ткі адбылася, і сяляне былі вызвалены, наколькі дазволіў гандлёвы капітал. Экономічныя прычыны і вынікі падзеньня прыгоннага права мы бачылі, і да

  1. Адкупшчыкамі, як мы памятаем, называлі тых капіталістых, якія "бралі на водкуп" продаж гарэлкі ў тэй або іншай губэрні, г. зн. плацілі дзяржаве ўсю суму падатку на гарэлку і за гэта атрымоўвалі права спойваць народ, нажываючы вялізныя барышы.