Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чамі. Спрадвечнымі расійскімі карамі былі палкі (батогі) і бізуны, а розгі прышлі да нас з асьвечанага Захаду, ад нямецкіх памешчыкаў Прыбальтыцкіх губэрань: усе знаходзілі, што розгі — кара таксама пакутная, але нібыта менш шкодная для здароўя, чым палкі. Расійскія памешчыкі спачатку злоўжывалі гэтай «мяккай» формай кары і назначалі розгі тысячамі. Толькі паступова яны пераканаліся, што розгамі можна хутчэй засячы чалавека, чым палкамі. За гэтую практыку, напэўна, заплаціла жыцьцём не адна тысяча сялян, але нічым не заплаціў ніводзін памешчык. Бо, хоць і ня было закону, які-б дазваляў памешчыку забіваць прыгонных, сапраўды судзілі толькі за забойства, у простым сэнсе гэтага слова, ад «уласнае рукі» пана (дый то з дзесяці такіх спраў да суда даходзіла адна), калі-ж селянін уміраў ад вынікаў цяжкай кары, то памешчык заўсёды быў чысты, вінаватымі былі тыя, хто караў, прыгонныя-ж фурманы і лёкаі. Нібыта яны не маглі не паслухаць пана!

Біць селяніна лічылася за такую самую звычайную справу, як сьцябаць пугай каня, каб хутчэй бег. Аб гэтым бяз жаднага сораму расказваюць інтэлігентныя памешчыкі ХVІІІ веку, як напрыклад, аўтар вядомых «запісак» і адукаваны сельскі гаспадар Болотов, які лупцаваў селяніна пяць раз засаб, каб той сказаў, хто яму дапамагаў красьці. Селянін упарта маўчаў або называў невінаватых, іх таксама лупілі, але, зразумела, нічога не маглі ад іх дабіцца. Урэшце, баючыся закатаваць злодзея на сьмерць, Болотов «загадаў абкруціць яму рукі і ногі, ды, кінуўшы ў гарачую лазьню, накарміць яго гвалтам салёнаю рыбай і, паставіўшы каля яго строгую варту, загадаў не даваць яму нічога піць і марыць смагай да тых часоў, пакуль ён ня скажа праўды, і гэта толькі магло яго даняць. Ён ніяк ня мог выцярпець нястрываную смагу і сказаў нам, урэшце, аб сапраўдным злодзеі, з якім краў». Аднойчы катаваньнем Болотов давëу аднаго свайго прыгоннага да самазабойства, а другога да замаху на забойства самога Болотава. Але сумленьне гэтага адукаванага чалавека, які напісаў кніжку «Путеводитель к истинному человеческому счастью», і тут засталося спакойным; а «сапраўднымі зладзеямі, бунтаўшчыкамі ды катамі» вышлі ў яго замучаныя ім людзі.

А калі хатніх сродкаў памешчыка, розак, «харчаваньня селядцом» і г. д. не хапала, і калі прыгонны, не баючыся гэтага ўсяго, падымаў руку на памешчыка,-то на сцэну выходзіў агульнадзяржауны суд з тымі самымі катаваньнямі, але куды большымі. Суд гэты зноў такі быў памешчыцкім: яго старшыня і таварыш старшыні былі выбарныя ад дваран, а «засядацелі» з сялян (ня прыгонных) ігралі пры дваравах ролю вартаўнікоў і пасланцоў, - падмяталі іншы раз падлогу і г. д. Да панаваньня Кацярыны гэты суд мог катаваць. Катаваньне пачыналася з таго, што арыштанта, які ня прызнаўся, падымалі на закручаных назад руках на дыбу,