Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бліжаным шафу: «Тут дакуманты, - казаў ён, - з якімі я павяду процэс супроць нявольніцтва». Але далей яго прыбліжаных-і то самых давераных - ніхто гэтай шафы ня бачыў. Толькі раз ён адважыўся пагаварыць аб гэтым пытаньні «келейно»[1] з смаленскімі памешчыкамі, але, напаткаўшы супраціўленьне, спалохаўся і не дамагаўся. Наагул, сваім характарам, гэты «жалезны» цар, «цар-рыцар», вельмі напамінаў прыказку - «маладзец сярод авец-а на малайца і сам аўца». З яго клопатаў па сялянскай справе, зразумела, нічога ня вышла, вышау толькі закон пра «абавязаных» сялян, які дазваляў памешчыкам не вызваляць сялян зусім, а толькі адмаўляцца ад права на іх асобу. «Абавязаныя» сяляне не маглі прадавацца штукамі, як жывёла, нельга было мяняць іх на сабак, адвольна браць у двор і г. д., але яны, як раней, павінны былі працаваць на пана, плаціць яму чынш, тое і другое толькі ў пэўным разьмеры (вызначаным самым памешчыкам). Словам, кожны не прапіўшы розуму пан рабіў іменна тое самае, што яму дазваляў гэты закон: можна запытаць, хто захацеў-бы абіваць канцылярыю, каб на паперы замацаваць тое, што і так яму рабіць ніхто не перашкаджаў? Гэта было ўсё роўна, як выдаць закон, які дазваляе хадзіць нагамі, есьці ротам і г. д. Ня дзіва, што жадаючых скарыстацца «дабром» новага закону бадай не знайшлося, толькі некаторыя прыдворныя Мікалая, з халопства, перавялі сваіх сялян у абавязаныя; сяляне аднесьліся да гэтага дабрадзейства зусім бясьцікаўна.

Паўстае запытаньне: чаму-ж Мікалай тупаўся на месцы ў гэтым пытаньні, важнасьць якога ён разумеў? Зразумела, ня толькі таму, што ў яго характару не хапала. Мы бачым, што там, дзе гаспадарчыя ўмовы вымагалі вызваленьня, як гэта было з прыгоннымі і майстаравымі па фабрыках, вызваленьне і адбылося бяз ніякіх перашкод і без абмеркаваньня пытаньня семдзесят сем раз у сакрэтных камітэтах. Не характар Мікалая азначаў становішча, а становішча азначала характар і яго самога і ўсяго грамадзтва, што акружала яго. Прамежнае становішча, барацьба між новым, якое стукалася у дзьверы, і старым, якое ўпарта не хацела адчыняць, усіх «уладароў» тых дзён рабіла прамежнымі істотамі, якія думалі і гаварылі адно, а рабілі другое. Гэта прыводзіла да страшэннага разьвіцьця ў тагочасным вышэйшым грамадстве фальшу.

Фальш прасякаў усё мікалаеўскае грамадзтва зьверху данізу. Фальш самога Мікалая ажыцьцявілася ў наступным факце: калі ў Сібіры злавілі банду разбойнікаў, якая доўга наводзіла жуд на цэлую губэрню, губарнатар прапанаваў іх пакараць сьмерцю. Мікалай напісаў на данясеньні губернатара: «у Расіі, дзякаваць богу, няма сьмяротнай кары, і ня мне яе аднаўляць, а даць кожнаму з разбойнікаў па 12.000 палак». Тут усё было фальшам. Папершае, сьмяротная кара ў Расіі, па пастанове вайсковых, надзвычайных

  1. Пад сэкрэтам. Ув. перакл.