Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліца і Вены, «царства Польскае» рабіла расійскага імпэратара панам усяе сярэдняе Эўропы, а прускага караля і аўстрыйскага імпэратара ставіла ад яго ў залежнасьць. Таму Аляксандар стараўся магчыма больш стала асесьціся на Вісьле і рознымі спосабамі падлагоджваўся да палякоў, як раней да расійскага дваранства. «Гэрцагства Варшаўскае» не зьмянілася ў некалькі расійскіх губэрняў, а зрабілася асаблівым царствам (на чужаземнай мове гэта перакладалі «каралёўствам»), з сваім асобным кіраваньнем і войскам, толькі цар у гэтага асобнага царства і старога расійскага быў адзін: Аляксандар. Для таго, каб яшчэ больш прывязаць да сябе сваіх новых падданых, Аляксандар даў «царству Польскаму» констытуцыю, г. зн. згадзіўся на абмежаваньне свае ўлады соймам. Абмежаваньне, зразумела, засталося на паперы, а сапраўды Аляксандар парушаў польскую констытуцыю кожную мінуту, але прайшло даволі шмат часу да таго, пакуль палякі ў гэтым разабраліся, а пакуль што ўлада новага «караля» пасьпела пусьціць глыбокія корані. Прытым да такой бессаромнасьці, як у Расіі, сваявольле ў царстве Польскім усё-ткі за Аляксандрам І ніколі не даходзіла; зраўняў польскія і расійскія парадкі толькі яго наступнік Мікалай І.

Клопаты Аляксандра аб яго ўладзе над Эўропай моцна раздражнялі расійскае дваранства і буржуазію. Раздражненьне асабліва ўзмоцнілася дзякуючы польскай політыцы Аляксандра. Пачалі гаварыць, што ён закаханы ў Польшчу, а Расію ненавідзіць. Нават купцы ў пецярбурскім гасьцінным раду гаварылі, што калі ўжо Польшчы далі констытуцыю, трэба яе даць і Расіі. Сярод расійскага афіцэрства была такая раззлаванасьць, што гаварылі пра забойства Аляксандра. Гэта шмат дапамагло ўтварэньню ў апошнія гады яго панаваньня вайсковай змовы, вядомай пад назвай «змовы дэкабрыстых», бо яна выбухла 14 дэкабра (сьнежня) 1825 г., але пачалася яна ў 1821 г., а падрыхтоўвацца пачалася яшчэ раней, з 1816-1817 г.г.[1] Аляксандар не дажыў да адкрытага выбуху змовы, ён памёр 19 лістапада 1825 г.

Яго наступнікам зрабіўся яго малады брат, Мікалай Паўлавіч, якога мы часткова ужо ведаем. Ён зразумеў памылку Аляксандра ў тым кірунку, які патрэбен быў расійскаму прамысловаму і гандлёваму капіталу: і пачаў «узброенаю рукою працярэбліваць для расійскага гандлю шляхі на ўсходзе», Польшчу зраўняў з Расіяй, скарыстаўшы няўдалую польскую рэволюцыю 1830-1831 г.г., а ў справы Заходняй Эўропы асьцерагаўся мяшацца, хоць у яго вельмі рукі сьвярбелі, каб раздушьщь і францускую рэволюцыю 1830 г., (т. зв. «ліпнёўскую», якая скінула ў Францыі панаваньне зямельнай арыстократыі, што ўкаранілася там пасьля упадку Наполеона, і якая аддала уладу буйным фабрыкантам і банкірам: іх кіраваньне пры-

  1. Падрабязна аб змове дэкабрыстых гл. ніжэй, разьдзел "Революцыйная буржуазія".