Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дваранствам ён быў лісьлівы, рознымі спосабамі яму дагаджаў, асабліва да перамогі над Напалеонам, якая зрабіла яго больш самастойным. Наагул, у першую палавіну свайго панаваньня ён стараўся насьлядаваць Кацярыне, паміж іншым, і ў протектатарстве асьвеце (пры ім было заснавана некалькі унівэрсытэтаў у Пецярбургу, Харкаве і Казані; першы ў Расіі унівэрсытэт, Маскоўскі, быў заснован яшчэ за Елізаветай Пётраўнай).

Бліскучыя перамогі (расійская армія два разы, у 1814 і 1815 г.г., увайшла ў Парыж), закруцілі яму галаву. Ён пачаў пазіраць на сябе, як на галаву эўропейскіх усіх цароў, утварый «сьвяшчэнны сазоз», які сучасьнікі правільна назвалі «саюзам фальшу і тыранства», ён нібыта павінен быў дапамагаць падтрыманьню ўсеагульнае згоды, а сапраўды быў поліцэйскай прыладай для барацьбы з рэволюцыяй. Увесь час Аляксандар прысьвячаў сваёй арміі, усё больш і больш зьмяняючыся ў «вечнага салдата», як назваў яго Пушкін. На чале дзяржавы ён паставіў сапраўднага, ня венчанага салдата Аракчаева. Разам з Аракчэевым ён выдумляў знакамітыя «вайсковыя паселішчы», зрабіўшы да аднаго салдатамі па насьледству некалькі сот тысяч дзяржаўных (няпрыгонных) сялян. Гэта павінна было зрабіць больш таннай армію, бо салдаты сяляне самі сябе ўтрымлівалі, і стварыць асобны вайсковы стан, адцяты ад усёй рэшты грамадзтва, які заўсёды знаходзіўся пад загадам цара супроць усіх яго ворагаў-замежных і ўнутраных. Сяляне не хацелі йсьці на гэту вайсковую катаргу, ішлі супроць; іх супраціўленьне было задушана самымі жорсткімі мерамі: тысячы сялян былі адлупцаваны, соткі засечаны на сьмерць. З гэтага выпадку Аляксандар сказаў свае вядомыя словы: «ваенныя пасяленьні будуць, хоць-бы давялося умасьціць трупамі ўсю дарогу ад Пецярбургу да Чудава» (у Ноўгарадзкай губэрні,-там пачыналася паласа вайсковых пасяленьняў).

Тыя-ж самыя клопаты аб пяршынстве ў Эўропе прывялі Аляксандра і к далейшым захопам на захадзе. Пасьля перамогі над Напалеонам, ён запатрабаваў сабе, як нагароды, тую частку Польшчы, якая па разьдзелах адышла да Прусіі, а Напалеонам, калі ён у 1806 г. разьбіў прусакоў, была зьмейена ў самастойнае «Гэрцагства Варшаўскае» (з ветлівасьці іменна да Аляксандра Напалеон не аднавіў назвы «Каралеўства Польскага»). У супрацьлегласьць заваяваньням Кацярыны ІІ, гэтая частка Польшчы (сярэдняе цячэньне Віслы) экономічна Расіі зусім ня была патрэбна. Наадварот, яна нават перашкаджала разьвіцьцю прамысловага капіталізму: больш разьвітая польская прамысловасьць забівала вялікарасійскую і чуць не ў канцы XІX веку маскоўскія і ўладзімерскія фабрыканты з лямантам вымагалі, каб іх абаранілі ад конкурэнцыі лодзінскіх фабрык. Але яна патрэбна была Аляксандру стратэгічна (з пункту погляду вайсковага). Уразаючыся клінам у Намеччыну, ставячы расійскую армію на некалькі пераходаў ад Бэр-