Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рая, скасаваную Кацярынай, забараняў нават ужываць словы, якія здаваліся яму за рэволюцыйныя. Так ён ня зносіў слова «прадстаўнікі», прагнаў аднойчы з сваёй брычкі прыдворнага, які адважыўся сказаць гэтае слова. Было строга забаронена апранацца па францускай модзе, бо ў Францыі была революцыя. Пад канец свайго жыцьця ён пабудаваў сабе, пасярэдзіне Пецярбургу, умацаваны замак, акружаны ровам, і жыў там, як у абложанай крэпасьці.

Усё гэта не перашкодзіла яму трапіць пад той самы лёс, пад які трапіў Пётра IІІ: ён быў забіты ў гэтым сваім замку гвардзейскімі афіцэрамі (11 сакавіка 1801 г.). Але гэты лёс напаткаў яго не за яго самадурства: яго малодшы сын Мікалай І быў, як угледзім, мала ў чым крыху менш жорсткі, а на яго жыцьцё ніхто з прыдворных і ня думаў пасягаць. Але Павал, да ўсяго іншага, вëў політыку, шкодную для інтарэсаў дваранства і гандлёвага капіталу. Тады быў час пачатку збожжавага загранічнага гандлю і надзвычайнага разьвіцьця паншчыны: памешчык стараўся выціснуць з прыгоннага селяніна як можна болей «дадатковага продукту». Павал надумаў абмяжоўваць паншчыну, выдаў закон, які забараняў прымушаць прыгонных працаваць больш 3 дзён на тыдзень. Падзел Польшчы, мы бачылі, быў гандлёваму капіталу выгодны: Павал протэктаваў паляком, вызваліў з турмы гэроя апошняй польскай вайны Касьцюшку, а генэрала, які ўзяў Прагу, Суворава, выгнаў у адстаўку. Усё гэта ён рабіў бяз усякага вырахаваньня, проста з свайго шалапуцтва, але ўсім гэтым ён адштырхаў ад сябе кіруючыя клясы расійскага грамадзтва. Але канчаткова падняла супроць яго гэтыя клясы яго замежная політыка. Спачатку ён згодна ішоў на повадзе ў Англіі, у саюзе з ёю ваяваў супроць рэволюцыйнай Францыі: гэта было прыемна яму, бо ён баяўся рэволюцыі, і звычайна для расійскага дваранства, якое экономічна было цесна зьвязана іменна з Англіяй (гл. папярэдні разьдзел). Вайна ішла наагул удачна. Сувораў, якога для гэта прышлося ўзяць ізноў на службу, атрымаў некалькі перамогаў, але раптам Павал, з чыста асабістых прычын, пасварыўся з сваёй саюзьніцай і зьмяніў ангельскі саюз на францускі. Расійскія парты былі закрыты для ангельскіх караблёў, а з Францыяй пачаліся зносіны. Гэта так абурыла вышэйшае расійскае грамадзтва, што змова склалася, можна сказаць, сама па сабе, прычым на чале яе стаў родны сын Паўла, Аляксандар, каханы ўнук Кацярыны, якога таму яго айцец вельмі ня любіў.

І гэты цар Аляксандар І (прызваны лісьліўцамі «благаславенным») сеў на прастол цераз труп, прытым цераз труп роднага бацькі. Пасьля сына-забойцы і мужазабойцы павінны быў зьявіцца і бацьказабойца. Напалоханы прыкладам бацькі, Аляксандар трымаўся ангельскага саюзу, пакуль толькі можна было. На саюз з Францыяй яго загнала горкая патрэба, і ён пасьпяшыў ад яго адарвацца, як толькі зьявілася магчымасьць (гл. вышэй). Перад