Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў часе Сямілетняй вайны Саксонію зруйнавалі прусы, дык кінуліся да Расіі і абралі Станіслава Панятоўскага, аднаго з фаворытаў Кацярыны II-ой. Але асабістая блізкасьць польскага караля да расійскай царыцы не памагла. Калі Прусія прапанавала Кацярыне падзяліць Польшчу, Кацярына ахвотна згадзілася на гэты плян: вельмі ўжо было недарэчна прапусьціць выпадак аб'яднаць у руках аднаго гандлёвага капіталу, расійскага, усю ўсходнюю палавіну Эўропы. Насяленьне усходніх краёў Польшчы было расійскае, польскія там толькі былі памешчыкі і чыноўнікі, якіх расійскае начальства на першы час не кранула (конфіскаваўшы, аднак, маёнткі тых, хто стаяў супроць Расіі; з гэтых маёнткаў атрымлівалі свой пасаг фаворыты), словам--падзел тут не спаткаў моцнага супрацьдзеяньня, краіна здалася бадай бяз бою. Інакш справа пайшла на захадзе, дзе насяленьне ўсьцяж было польскае. Там трусы і расійцы, якія ім памагалі, напаткалі жорсткае супраціўленьне. Гэта выклікала новыя войны і новыя падзелы, пакуль у 1795 г. (а пачаліся падзелы ў 1772 г., таму, калі хочуць адзначыць Польшчу да падзелаў, то кажуць аб граніцы 1772 г.) польскае каралеўства не перастала зусім існаваць, як самастойная дзяржава. Расійскае войска нарабіла тут шмат жорсткасьцяй; асаблівай жорсткасьцю адрозьніваўся штурм Прагі (прадмесьце Варшавы на правым беразе Віслы). З тых пор пачалася ненавісьць палякаў да расійцаў. Але выйграла ад гэтых падзелаў больш Прусія, якой канчаткова дастаўся Гданск, дасталася і польская сталіца Варшава, і Аўстрыя, якая атрымала Галіцыю. Расія-ж толькі дабавіла да украінскіх і беларускіх губэрняў Курляндыю, да якой яна, як мы бачылі, даўно падбіралася.

Калі да ўсяго гэтага дадаць, што Кацярына і ў сярэдзіне імпэрыі шчыра пашырала і ўшыркі і ўглыбкі прыгоннае права, так патрэбнае гандлёваму капіталу, зрабіла ўладу памешчыкаў бадай неабмежаванай, забараніўшы прымаць скаргі на іх ад прыгонных, пашырыла прыгоннае права на ўкраінскія губэрні, у якіх раней залежнасьць сялян ад памешчыкаў была не такая вялікая, як у Велікарасіі, урэшце задушыла надзвычайна небясьпечнае для памешчыкаў пугачоўскае паўстаньне (гл. аб гэтым ніжэй), дык мы зразумеем, чаму дваранства і буржуазія яе любілі, ня гледзячы на усе яе грахі. і мы зразумеем таксама лёс яе сына. Павал Пётравіч ня зносіў свае маці, яму вельмі не падабалася, што прыдворнае памешчыцкае грамадзтва яе любіла, і ён ня мог зносіць памешчыкаў і прыдворных Кацярыны. Ён быу хворы на душу чалавек, хварэў на брэд прасьледваньня, яму скрозь здаваліся змовы і рэволюцыя (як на грэх, гэта было іменна ў час вялікай францускай рэволюцыі, якая да халоднага поту напалохала ўсіх цароў Эўропы); натуральна, што ён бачыў змоўнікаў і рэволюцыянэраў у тых, каго ён ня мог зносіць. Ён тысячамі праганяў афіцэраў з службы, ссылаў соткамі ў Сібір «падазроных» дваран, аднавіў цялесную кару два-