Што-ж прымушае чалавека займацца гаспадаркай? Гэта зразумела само па сабе кожнаму, і ня прыходзіцца над гэтым шмат думаць. Даволі паглядзець на тое, што выраблялася ў даўнейшы час сялянамі і вырабляецца цяпер фабрыкамі ды заводамі, каб зразумець гэта. Сялянская гаспадарка вытварае збажыну, мяса, поўсьць, лён, розную, адным словам, сырызну, якая патрэбна нам для таго, каб харчавацца і апранацца. Фабрыкі з гэтага мяса робяць консэрвы, робяць вопратку, робяць абуцьцё, — словам, зьмяняюць гэтую сырызну ў такую форму, пры якой нам зручней ёю карыстацца. Усё гэта, урэшце, служыць для падтрыманьня чалавечага жыцьця. Чалавек, такім парадкам, гаспадарыць для таго, каб мець магчымасьць існаваць. Гэтага, паўтараю, нечага тлумачыць і даводзіць, гэта кожнае малое дзіця само разумее. Але калі ў падставе ўсіх гістарычных зьмен ляжаць зьмены гаспадарчыя, дык гэта значыць, што працаваць чалавека прымушаюць яго патрэбы, яго, як кажуць, матэрыяльныя патрэбы, імкненьне выратаваць сябе ад голаду і холаду.
Такім парадкам, у васнове ўсёй дзейнасьці чалавека і ўсёй гісторыі лажань матэрыяльныя патрэбы. Адгэтуль і тое тлумачэньне гісторыі, якое мы цяпер даëм, называецца гістарычным матэрыялізмам. Гэтае разуменьне гісторыі прынесена ўпяршыню тэй грамадзкай клясай, якая ўпяршыню зразумела солідарнасьць агульных інтарэсаў усіх работнікаў і якая вядзе сучасную рэволюцыю. Матэрыяпістычнае разуменьне гісторыі — гэта ёсьць пролетарскае яе разуменьне. Раней, калі адукацыя была ў руках буржуазіі, г. зн. у руках тае клясы, якая уладае прыладамі вытворчасьці, фабрыкамі, заводамі, чыгункамі, зямлёй і г. д., — словам, жыве эксплуатацыя й другіх, гісторыя тлумачылася нам інакш. А іменна: усе зьмены, якія адбываліся ў чалавечым грамадзтве, тлумачыліся з зьмен, якія адбываліся ў розуме людзей, што мелі ўладу і багацьце. Малявалі справу такім, напрыклад, чынам, што вось раней людзі ня думалі над тым, чаму і як склаўся той або іншы парадак у грамадзтве, а паслухмяна спакараліся гэтаму парадку. Тады ня было й рэволюцый. А зьявіліся людзі, якія пачалі крытыкаваць гэта грамадзтва, гэта значыць знаходзіць у ім розныя хібы, і яны прышчалілі масе сумненьне ў тым, што гэты парадак правільны. Маса паслухалася гэтых агітатараў і пачынальнікаў і пачала бунтаваць. Так, па думцы буржуазіі, пачаліся рэволюцыі.
Адным словам, у гісторыі справа ўяўлялася буржуазіі таксама, як яна йдзе на фабрыцы або у магазыне: гаспадар разважае, мяркуе і загадвае, рабочыя або прыказчык слухаюць.
Лёгка бачыць памылковасьць гэтага тлумачэньня. Сапраўды, камі-б ня было таго, пра што мы гаварылі вышэй, калі-б эксплёататары рабочай клясы, капіталістыя, не адбіралі ад рабочых вырабу іх працы або плацілі за гэтыя вырабы столькі, колькі яны каштуюць, дык якія-ж агітатары здолелі-б прымусіць гэтую рабочую масу бунтаваць? Во, калі за дапамогай агітацыі, за дапамогай слоў-