Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага або пісоўнага пераконаньня можна падняць бунт, дык можна падняць бунт сярод кожнай клясы і, значыцца, з аднолькавым посьпехам можна было-б збунтаваць і буржуазію, як рабочых. Нават буржуазію лягчэй было-б збунтаваць, бо яна, як больш адукаваная, лягчэй можа разумець кожную агітацыю. Чаму-ж цяпер такой агітацыі паддаецца самая бедная і самая, значыцца, цёмная кляса, адукаваная-ж буржуазія скрозь супроць рэволюцыі, і што-б не гаварылі агітатары, яна іх ня слухае і ад іх адварачваецца? Таму, што для буржуазіі гэтая агітацыя пявыгодна; таму, што яна ідзе супроць яе матэрыяльных інтарэсаў. І вось, абараняючы гэтыя матэрыяльныя інтарэсы, абараняючы сваё права сядзець на чужой сьпіне, соладка есьці і піць, жыць у добрых хатах і г. д., буржуазія ня толькі ня слухае агітатараў, але калі дзе ён трапіць у рукі агітатар, дык яна яго расстрэльвае або вешае і заядла змагаецца супроць рабочых, якія імкнуцца да лепшага жыцьця.

Такім чынам, папершае, гісторыя разьвіваецца за дапамогай барацьбы кляс, кляс прыгнечаных, эксплёатаваных, сялян рабочых, з клясамі, якія прыгнатаюць і эксплёатуюць — з памешчыкамі і буржуазіяй. Падругое, гэтая барацьба кляс разьвіваецца матэрыяльнымі інтарэсамі, г. зн., патрабай чалавека ў вопратцы, ежы. памяшканьні, апале і г. д. Людзі імкнуцца задаволіць гэтыя патрэбы, і трэба імкнуцца, каб гэтыя патрэбы задавальняліся магчыма больш справядліва, г. зн. каб усё зямное дабро паміж усімі разьмяркоўвалася ў меру іх патрэбы, — гэта і імкнуцца ажыцьцявіць соцыялістыя.

На гэтым прыкладзе мы бачым, што мы ня толькі цяперашняе разумеем з мінулага, але й мінулае тлумачым з цяперашняга, пры аднай, аднак, умове, каб мы наглядалі даволі вялікі прамежак часу. Бо калі мы будзем наглядаць толькі тое, што адбываецца навокал нас, дык мы шмат чаго з таго, што цяпер адбываецца, незразумеем. Наглядаючы тое, што адбываецца навокал нас, мы ня бачым кляс, а бачым толькі адзіночныя асобы і можам сапраўды даць веры, што ўся гісторыя робіцца асобнымі людзьмі. Для таго, каб бачыць гістарычны процес, г. зн. рух гісторыі ва ўсім яго цэлым, трэба ад яго крыху адыйсьці і глянуць на яго з боку.

Значыцца, існасьць гісторыі складаецца з паступовага разьвіцьця, г. зн. з паступовай правільнай зьмены чалавечага грамадзтва. Бліжэйшай мэтай гэтага разьвіцьця, тэй мэтай, якую мы цяпер можам бачыць, зьяўляецца соцыялізм, г. зн. пераход зямлі і ўсёй яе продукцыі, а таксама усіх прылад вытворчасьці, фабрык, заводаў і г. д. і ўсіх сродкаў перавозак і чыгунак і т. п. у рукі тых, хто працуе. Гэта — бліжэйшая мэта. Але й гэтым, зразумела, не канчаецца разьвіцьцё чалавечага грамадзтва. Што будзе далей, як будзе разьвівацца соцыялістычнае грамадзтва, гэтага мы пакуль што прадбачыць ня можам. Але калі будуць дакладна, добра вядомы законы, паводле якіх чалавечае грамадзтва разьвіваецца, дык мы