Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў, а потым загадаў таемна пакараць сьмерцю ў казамаце Петрапаўлаўскай крэпасьці. Як ён спыняў мецяжы, мы ўжо гаварылі. Ён памёр (1725 г.) ад выніку сыфілісу, заразіўшы перад гэтым і сваю другую жонку, якая перажыла яго толькі на два гады. Цяжка, аднак, напэўна сказаць, што было прычынай яе заўчаснай сьмерці — сыфіліс ці алькоголізм: дарваўшыся да царскага прастолу, гэтая быўшая пакаёўка, якая ня умела падпісаць свайго імя, увесь дзень і большую частку ночы сядзела за бутэлькай. Унук Пётры, які заступіў яе (сын закатаванага Пётрам царэвіча Аляксея), памёр з воспы ў 15 год, не пасьпеўшы зрабіць ніводнага праступку. Яго наступніца, пляменьніца Пётры, Анна, прыехала з гатовым штатам прыдворных з Курляндыі, дзе яна жыла ўдавою -пасьля сьмерці мужа, курляндзкага герцага, і прывязла з сабою чужаземнага фаворыта, нейкага Бірона, з конюхаў, якому спачатку была надана годнасьць грапа, а потым, калі Анна зрабілася імпэратрыцай, і курляндзкага герцага. Ён і яго таварышы грабілі Расію, як заваявавую краіну. Ніколі падаткі не спаганяліся так жорстка: недаімшчыкаў ставілі на «правеж» , г. зн. білі палкамі, пакуль не заплацяць, ня лепш, чым за Грозным. Імя «біронаўшчыны» на доўгія пакаленьні зрабілася пудзілам. У той самы час, як расказваў ангельскі пасол (ангельцы пільна сачылі за тым, што рабілася ў Расіі, і зразумела чаму) «нельга было ўявіць сабе, да якой пыхі расійскі двор дайшоў у цяперашняе панаваньне, ня гледзячы на тое, што ў скарбе няма ні гроша, і таму нічога нікому ня плацяць... Усе думкі яе вялікасьці аддадзены задаваленьням і клопатам аб тым, якімі-б багацьцямі «асыпаць грапа Бірона».

Анна назначыла сваім наступнікам маленькага пляменьніка, Івана Антонавіча, пазначыла раней нават, чым ён нарадзіўся. Але біронаўская зграя перагрызлася адразу-ж пасьля яе сьмерці. Скарыстаўшы гэта, дачка Пётры, Елізавета, за дапамогай роты гвардзейскіх салдат, скінула маленькага імпэратара, які яшчэ поўзаў ракачкам, і пачала панаваць сама. Але раней, не спадзяючыся, што справа абыйдзецца так проста, яна заручылася саюзам з Францыяй і Швэцыяй; апошняя тады ваявала з Расіяй, і Елізавета, за дапамогу, абяцала аддаць шведам тое, што адабраў ад іх Пётра. Калі вышла, што дапамога швэдаў не патрэбна была, дык Елізавета без царамоніі абманула іх. Гэта была, як мы ужо сказалі, самая распусная з Романовых. Яе «фаворытам» ня было ліку, і хто толькі ня быў па гэтай «пасадзе»: ад францускага пасла Шатарді да вучняў кадэцкага корпусу. Галоўным быў прыдворны сьпявак з украінцаў, Разумоўскі. Сваіх прыдворных дам яна загадвала біць бізуном на плошчы і вырываць у іх языкі за зьняважлівыя адозвы аб яе вялікасьці. У яе было 15.000 сукняў, а калі яна памерла, у скарбе ня было ніводнага срэбнага рубля; войску пэнсію плацілі мядзянай монэтай, ды і то выліўшы яе з гармат.