Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

баяры» сталася прыказкай. Апрача хіба Англіі і Голяндыі, якія ўжо тады грабілі вялізныя колёніі, наўрад ці былі ў Эўропе больш вялікія маёмасьці, чым у Расіі. Самыя старыя з іх пачынаюцца яшчэ з дапëтраўскага часу, з ХVІІ веку. Строганавы ўжо тады былі міліянэрамі: за Пётрам яны мелі 120.000 душ прыгонных сялян; з тае прычыны, што лічыліся толькі адны мужчыны, дык гэта азначала чвэртку мільёна насяленьня, наагул цэлую дзяржаву; за Пётрам самым багатым чалавекам зрабіўся яго фаворыт[1] «Алексаша» Меншыкаў, сын дробнага рамесьніка, які зрабіўся генэралісімусам, сьвятлейшым князем і «герцагам Іжорскім». У яго лічылі каля 90 тысяч душ і, апрача таго, на 14 мільёнаў (тагочасных) рублёў грошай і каштоўнасьцяй. За Елізаветай Пётраўнай сям'я яе фаворыта-Разумоўскія мела каля 120.000 душ. Праз два панаваньні, за Кацярынай ІІ, багацьце галоўнага яе фаворыта Поцëмкіна ацэньвалася ў 50 мільёнаў рублёў тагочасных (ня менш 10 мільярдаў сучасных). Патомства гэтай Кацярышы ад яе першага, па часу, фаворыта, Орлова, грапы Бобрынскія да апошняга часу належалі да самых багатых людзей у Расіі. Кішэні былі поўна набітыя ня толькі ў тых, хто асалоджваў царскае цела, але і ў тых, хто клапаціўся аб царскай душы, хоць тыя атрымоўвалі і крыху меней. Царскія духоўнікі былі ўсе багатыя людзі і, напрыклад, у Дубянскага, духоўніка ня толькі апошняй, але і самай распуснай з Романовых--Елізаветы Пётраўны было 8.000 душ.

Трэба сказаць, што і працы ў царскіх духоўнікаў было ня мала. Хіба толькі ў крымінальным аддзяленьні катаржнае турмы можна было знайсьці на чалавеку столькі грахоў, колькі несьлі на сабе «благочестивейшие, самодержавнейшие» расійскія імпэратары. Часта цёмныя і невукі (ня ўсе царыцы XVІІІ веку былі зусім пісьменныя), акружаныя натоўпам праглых да нажывы халопаў, самі праглыя да ўлады і грошай, яны ня ведалі і ўстрыманьня. Кожнае іх слова было законам, пярэчыць ніхто ня сьмеў. Старая, дараманаўская Расія ведала звычаі, якія былі абавязковы і для цара; гандлёвы капітал, вырваўшы гэтыя звычаі з коранем, памятаў адзін завет: «не абманеш---не прадасі». Лгарства і мана складалі існасьць тагочаснага гандлю, лгарства і мана былі існасьцю расійскага вышэйшага грамадзтва ХVІІІ і пачатку XІX вякоў. Сумленныя людзі, нават з дваран, уцякалі ад двара, як ад пошасьці. Пётра, празваны лісьлівымі гісторыкамі «Вялікім», засадзіў жонку ў манастыр, каб жаніцца з Кацярынай, якая раней была пакаёўкай аднаго пастара (лютаранскага сьвяшчэньніка). Свайго сына Аляксея ён сам ката-

  1. Фаворыт ("каханак")-чужаземнае слова, уведзенае велівымі гісторыкамі ў расійскую мову, каб азначаць людзей, фізычна блізкіх да царскіх асоб. У такой блізкасьці да Пётры, як тады ўсе думалі, быў і Меншыкаў. Але часьцей, зразумела, фаворыты былі іншага полу, чым асоба, якая панавала; так у нас, у XVІІІ веку, панавалі бадай выключна кабеты, дык фаворытамі былі мужчыны.