Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1.000 вярсты чыгункі, а к пачатку 70-х гадоў у нас было ўжо больш 10.000 вёрст чыгункі, 80-х-больш 21.000 вярсты, к пачатку 90-х-каля 27.000 вёрст. А раўналежна з ростам чыгункавай сеткі расла і расійская мэталюргічная прамысловасьць (якая давала для гэтых дарог, галоўным чынам, рэйкі; цягнікі і г. д. яшчэ доўга пераважна купляліся заграніцай). У 1861 г. у нас было выплаўлена менш 20 мільёнаў пуд. чыгуну, у 1891 г.-ужо 61 міл., а ў 1901 г.-ужо 173 мільёны. У гэтым годзе нашая мэталюргія выперадзіла ўжо некаторыя вялікія заходня-эўропейскія краіны, напрыклад, Францыю, як за 10 год перад гэтым Расія абмінула Францыю ў галіне бавоўна-прадзільнай вытворчасьці.

У ХХ веку Расія выступіла ужо зусім азначана і бясспрэчна, як краіна разьвітага прамысловага капіталізму.

Прыгоньніцкая дзяржава.

Ня гледзячы на перамогу прамысловага капіталізму, пабудова дзяржавы да канца XІX веку ў Расіі заставалася такой, якой яе стварыў гандлёвы капітал для сваіх патрэб.

Цар перастаў быць «першым купцом сваёй дзяржавы», і пры царскім двары не вялі больш гутарак пра сала і пяньку, а вялі звычайныя прыдворныя гутаркі: але «Романовы»[1], аднак, засталіся вялікімі назьбіральнікамі багацьцяў. Свайго капіталу яны, зразумела, не абвяшчалі, але ўпартая пагалоска прыпісвала ім к канцу XІX сталецьця 700 мільёнаў рублёў (залатых) аднымі чыстымі грашыма. Добра вядома, што ў 1880 гадох Аляксандар ІІІ перавёў з аднаго заходня-эўропэйскага банку ў другі 300 мільёнаў («Романовы» усе свае грошы трымалі, зразумела, у загранічных банках для бясьпекі). Апрача таго, царскай сям'і належала надзвычайна вялікая нярухомая маемасьць, так званыя «удзельныя» і «кабінецкія» маёнткі: тут былі і залатыя канальні, і заводы, і вінаграднікі і г. д. і г. д., разам больш як на мільярд нават тагочасных рублёў. На сучасныя папяровыя грошы ў «Романовых» было, напэўна, мільярдаў 500. «Першы купец свае дзяржавы» зрабіўся першым мільярдарам сусьвету.

Яго прыбліжаныя былі першымі багатырамі ў Расіі, ды не з апошніх і ва ўсім сьвеце. Сялянскія чыншны і паншчына пражываліся гадоў 100-150 назад пераважна ў Парыжы, і там «расійскія

  1. Прозьвішча Романовых прыходзіцца пісаць у чужаслове, бо, як ужо крыху адзначалася вышэй, гэтая сям'я вымерла з дачкою першага імпэратара Усерасійскага Пётры Аляксеевіча. У Елізаветы Пётраўны дзяцей ня было, і яна назначыла сваім наступнікам свайго пляменьніка Пётру, прынца Гольштэйн-Готорнскага. У таго таксама дзяцей ня было, яго наступнік Павал Пётравіч, як усе тады ведалі, нарадзіўся ў яго жонкі ад аднаго з прыдворных. Ад гэтага Паўла і пайшлі пазьнейшыя "Романовы".