Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мільёнаў. Памешчыкі атрымалі гэтыя грошы ад ураду адразу, а сяляне павінны былі выплаціць ураду ў рассрочку; гэта і былі славутыя выкупныя выплаты. Сам урад прызнаваўся, што яны былі вышэй прыбытку з зямлі, асабліва ў нечарназемным пасе: у Маскоўскай, напрыклад, губерні дзесяціна зямлі «ўступленай» селяніну каштавала 26 руб., а заплаціць за яе селянін павінен быў 51 р. 33 кап. Месцамі (па поўначы, у Олонецкай губ.) выкупныя выплаты былі ў чатыры і ў пяць разоў вышэй прыбытку з сялянскага надзелу. Але, апрача выкупных, пасьля квызваленьня» быў павялічаны падушны падатак, ды ўтрыманьне ўтвораных пасьля «вялікай рэформы» земскіх установаў таксама лягло бадай выключна на сялянскія плечы. У выніку цераз 15 год пасьля вызваленьня селянін плаціў скарбу самае меншае на 20% больш, чым меў прыбытку з сваей зямлі, а вельмі часта больш чым удвойчы і нават бадай утройчы (каля 270%). Інакш кажучы, на адну плату падаткаў селянін павінен быў прадаць усё сваё збожжа, ды яшчэ прыпрацаваць на баку. Падаткі выціскалі з яго дадатковы продукт таксама, як аброк і паншчына. Вось у чым быў сакрэт славутнага «вызваленьня селяніна з зямлёю».

Але, абрабаваны «вялікай рэформай 19 лютага» селянін усёткі не зрабіўся пролетарам. Пролетары вольны работнік, які йдзе туды, дзе ёсьць попыт на яго працу, а селянін заставаўся прымацаваным да сваёй вёскі і аддадзеным пад апеку дваранскай поліцыі ў асобе міравога пасрэдніка (пазьней земскага начальніка). «Рэзэрвовая армія працы», патрэбная для прамысловага капіталізму, ня была створана ў нас адразу, упадкам прыгоннага права, а павінна была складацца паволі і з трудом, наперакор тым умовам, пры якіх аграблены селянін далёка не адразу зрабіўся тым выгодным пакупнікам, які расійскім фабрыкам, асабліва тэкстыльным, быў патрэбны. У першыя гады пасьля вызваленьня ўся наша прамысловасьць пайшла нават назад, а не наперад. Але з цягам часу справа выраўнялася і тут. Адно прадказаньне дваранскіх публіцыстых, якія агітавалі за рэформу перад 1861 годам, апраўдалася цалком: вольная праца была куды больш вытворчай, чым прыгонная. Да вызваленьня (у канцы 40 гадоў) ураджай 4-х галоўных відаў збожжа (пшаніцы, жыта, ячменю, ауса) даваў з Расіі толькі 208-209 мільёнаў чвэртак, пасьля вызваленьня, у 1870 гадох — больш 300 мільёнаў. Гэты рост вытворчасьці зямляробскай гаспадаркі паступова падымаў і пакупальную здольнасьць народнай масы. Пасьля невялікай замінкі прамысловасьць, асабліва тэкстыльная, хутка пайшла наперад. У 1861 г. усе нашы тэкстыльныя фабрыкі перапрацавалі крыху больш 2½ мільёнаў пудоў бавоўны, а ў 1881 г. яны перапрацавалі ўжо 9 мільёнаў пудоў, у 1891 г. 10½ міл. пуд., у 1901 г.-больш 16 міл. пуд. (вышэйшага пункту яны дасягнулі ў 1910 г., калі імі было перапрацована 22 міл. пудоў бавоўны). У той самы час перад вызваленьнем сялян Расія мела менш