Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аўстрыю, зацікаўленую ў свабодзе дунайскага гандлю. Турэцкая вайна ішла для Мікалая спачатку з посьпехам: расійскі чарнаморскі флëт зьнішчыў пры Сыноне турэцкі флёт, расійская армія перайшла цераз Дунай. Мікалай марыў аб захопе Константынопалю. Расійскі гандлёвы і прамысловыя капіталы, у саюзе, рыхтаваліся зрабіцца гаспадарамі ўсяго ўсходу. Гэтага, зразумела, ні Англія, ні Францыя, ні Аўстрыя зносіць не маглі. Ангельскі і францускі флёты ўвайшлі ў Чорнае мора, Аўстрыя мобілізавала сваю армію. Мікалай абвясьціў вайну ангельцам і французам, але не адважыўся зрабіць тое самае ў адносінах да Аўстрыі,-тая засталася ў становішчы «узброенага нэўтралітэту». Тым ня менш ваенныя дзеяньні расійскай арміі за Дунаем павінны былі спыніцца: маючы аўстрыйцаў ззаду, ісьці наперад было небясьпечна. На моры расійскі флёт павінен быў скрозь адступіць перад ангельска-францускім, які быў куды мацнейшы і лепшы за расійскі (быў па большай часьці паравы, а наш-парусны). Ангельцы і французы высадзіліся па расійскіх берагох, у Крыме, і пасьля 11-месячнай аблогі ўзялі Севастопаль, галоўную расійскую вайсковую гавань на Чорным моры, стаянку чарнаморскага флёту, які быў пры гэтым увесь затоплены.

Мікалай ня вытрываў няўдачы, атруціўся, а яго сын і наступнік Аляксандар ІІ павінен быў скласьці згоду (Парыскую ў 1856 г.), па якой Расія страціла права трымаць флëт на Чорным моры. Расійскі капіталізм павінен быў адмовіцца ад надзеі зрабіцца гаспадаром у Турцыі. Адшуканьні замежнага рынку скончыліся крахам: даводзілася хаця-не-хаця пашыраць унутраны. К гэтаму часу і значная частка абшарнікаў (хоць і ня большасьць) пакінула баяцца вольнага рабочага. Дваранскія публіцыстыя нават пачалі вылічаць, на колькі вольнананятая праца будзе выгадней паншчыны. Цана на збожжа ў Заходняй Эўропе, у канцы 40 гадоў, зноў «акрэпла», і гандлёвы капітал, аблізваючыся, марыў аб тым, якія вялізныя масы пшаніцы паімчацца на зноў зробленых чыгунках з самых глухіх чарназемных губэрняў да партоў Чорнага ды Бальтыцкага мораў. Проект пабудаваньня чыгункавай сеткі ўзьнік яшчэ ў 1830 гадох, але яго затармазіў іменна прамысловы капітал, які меў пры двары Мікалая магутнага абаронцу у асобе міністра фінансаў Канкрына. Апошні пад рознымі недарэчнымі прычынамі,-нібыта чыгункі пашыраць сярод народу бадзяжніцтва і т. п., ― перашкаджаў іх пабудове: а сапраўды прамысловы капітал баяўся, што па чыгунках чужаземным таварам будзе вельмі лёгка даходзіць у сярэдзіну Расіі. Цяпер, калі ўсё роўна прышлося здавацца і ў гэтай галіне,-у 1857 г. прышлося панізіць мытныя пошліны, каб дагадзіць Англіі і Францыі,-і гэтае меркаваньне адпала, словам супраціўленьне зьнішчэньню прыгоннага права было куды слабей, чым 20 год назад.