Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1824-1826 гадох у Расію прывозілася ў сярэднім у год 74 тысячы пудоў бавоўны і 337 тыс. пуд. баваўнянае пражы, а ў 1848-1850 г.г. ужо больш мільёна з чвэрткай пудоў бавоўны, але прадзіва затое толькі 281 тысячу пудоў. Гэтае павялічэньне прывозу бавоўны, побач з памяншэньнем прывозу прадзіва, паказала, наколькі вырасла самастойнасьць расійскай тэкстыльнай прамысловасьці. Раней расійскі паркалёвы фабрыкант ня мог абыйсьціся без ангельскага прадзіва, цяпер у Расіі зьяўляюцца свае прадзільныя фабрыкі і растуць таксама хутка, як раней ткацкія. У 1843 г. ў Расіі было 40 ткацкіх фабрык, і на іх працавала каля 350 тысяч верацёнаў, а ў 1853 г. верацёнаў на хаду было ўжо каля аднаго мільёна. Перад канцом сталецьця (1891 г.) Расія па колькасьці верацёнаў займала ўжо першае месца ў Эўропе пасьля Англіі (у Англіі 44 мільёны верацёнаў, у Расіі 6 мільёнаў, у Францыі крыху болей 5, у Нямеччыне 5, у Аўстрыі 2 і г. д.).

Хуткі рост расійскай прамысловасьці пачаў выпярэджваць рост нашага ўнутранага рынку. Затым, што ў прыгоннага селяніна пан адбіраў усё «лішняе», дык гэты селянін быў, у існасьці, жабраком. Які-ж гэты быў пакупнік? Пакупніком продуктаў расійскіх фабрык было, галоўным чынам, гарадзкое насяленьне, але яно расло надзвычайна слаба, дзякуючы таму самаму прыгоннаму праву, якое прывязвала селяніна да вёскі. Гарадзкое насяленьне Расіі ў XVІІ веку складала толькі 4% усяго насяленьня, у першай палавіне ХІХ крыху больш 6%. Простым выхадам было-б зноў-такі вызваленьне сялян. Вызвалены ад панскай эксплёатацыі, распараджаючыся сваім заработкам, селянін адразу зьмяняўся ў «пакупніка», гісторыя расійскай прамысловасьці пасьля 1861 году гэта і пацьвердзіла. Але гандлёвы капітал не хацеў яшчэ пакідаць сваю ахвяру. Цана на збожжа ў той час перастала падымацца, памешчык і купец, гледзячы на вялікую заработную плату тагочаснага расійскага рабочага (які атрымліваў, сапраўды, больш, чым нямецкі рабочы тых дзён), баяліся, што гэтая заработная плата вельмі паменшыць іх барьш. Ім ня прыходзіла ў галаву, што высокая заработная плата ў Расіі зноў-ткі вынік таго самага прыгоннага права; большая частка нанятых рабочых былі адпушчаныя па аброку прыгонныя, і ў іх заработнай плаце, апрача грошай на іх уласнае ўтрыманьне, быў яшчэ аброк, які яны павінны былі заплаціць свайму пану. Фабрыкант быў у гэтым выпадку больш разумным і ашчадным, чым яго папярэднікі на эксплуатацыі працоўнага чалавека, больш разумным за купца і памешчыка. Фабрыкант не баяўся вольна нанятага рабочага, ня гледзячы на яго дарагоўлю. Ужо ў 1825 г. палавіна рабочых на нашых фабрыках былі вольнананятыя. У 30 гадох фабрыкант пачаў вызваляць на волю і сваіх прыгонных работнікаў, і ў 40 гадох большая палавіна гэтых, так званых «посэсыйных» майстровых зрабілася вольнай. Але памешчык ня мог