Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваўняныя тканіны былі тады навіной і прывозіліся ў Расію выключна з Англіі. У 1804 г. такіх фабрык у Расіі было 199, большай часткай дробных, з 6½ тысячамі рабочых і вытворчасьцю на 5 мільёнаў рублёў; а праз 10 год, у 1814 г., фабрык было 423, рабочых на іх 39 тысяч, а вытворчасьць павялічылася ў шэсьць разоў, да 30 мільёнаў. Амэрыканскую бавоўну (іншай тады ня было) пачалі прывозіць у Расію ў такой колькасьці, што яна выперадзіла па гэтай частцы бадай ня ўсе Эўропэйскія краіны: яшчэ ў 1809 г. яе прывязьлі толькі поумільёна фунтаў (гэтую рэдкасьць тады яшчэ на фунты важылі, а не на пуды), а ў 1811 г. прывезена было ў Расію бавоўны ўжо 9¼ мільёнаў фунтаў. У той час, як усе чужаземныя тавары шалёна даражэлі, бавоўна пачала танець, і цана на яе спала бадай на палавіну, так шмат навязьлі. Чужаземцы, якія чулі ад усіх «сумленных людзей» скаргі на контынэнтальную блёкаду і якія бачылі адначасна гэты росквіт, толькі паціскалі плячмі ў непаразуменьні. У самы разгар блёкады францускі пасол пісаў свайму ўраду, што хоць расійцы і скардзяцца на дарагоўлю прадметаў роскашы, на паніжэньне курсу рубля, але прамысловасьць у Расіі разьвіваецца, заснавалася шмат суконных, шаўковых, прадзільных фабрык, багатыя памешчыкі выпісваюць чужаземных рабочых, якія навучаюць расійскіх рабочых. Адкрыліся таксама цукровыя заводы, павялічваюцца бровары і г. д.

Калі быў адноўлен саюз з Англіяй, урад, пад уплывам дваранства, якое з далей лемантавала аб дарагоўлі чужаземных тавараў, дазволіў быў, як раней, амаль вольны прывоз продуктай адгельскай прамысловасьці. Але тут ужо залемантавалі фабрыканты, і так голасна, што іх прышлося пачуць. Яны падалі Аляксандру І запіску, дзе проста заявілі, што Англія для іх горш за Напалеона, а вольны прывоз ангельскіх тавараў горш за маскоўскі пажар 1812 году. Прамысловы капітал быў ужо гэтак моцны, - у шмат якіх фабрыках было зацікаўлена і дваранства, пры тым вельмі вялікае (кн. Юсупаў, напрыклад, меў вялізныя суконныя фабрыкі), што з ім прыходзілася лічыцца. У 1822 г. былі ўведзены вялікія пошліны на загранічныя тавары з мэтай «протэктарства» айчыннай прамысловасьці. З тых пор гэтая «протэктарская» сыстэма ніколі не пакідалася зусім расійскім урадам, часамі толькі крыху слабеючы (так было паміж 1857 і 1877 гадамі, прычыны мы ўгледзім ніжэй).

Прывоз ангельскіх тавараў ня спыніўся канчаткова,-хто мог купляць дарагое, трымаўся ўсё-ткі ангельскага,-але скараціўся надзвычайна. Да пошлін 1822 г. Англія штогод прывозіла ў Расію на 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў, а ў 1831 г. яна прывезла меней, чым на 2 мільёны, пры тым бадай ⅔, гэтага прывозу складалі не гатовыя тавары, а пража, якая павінна была пайсьці на выраб матэрыі ў сярэдзіне Расіі расійскімі-ж фабрыкамі, г. зн. служыла зноў-ткі для конкурэнцыі з ангельцамі. Расійская-ж прамысловасьць, за сьцяной мытных пошлін, расла надзвычайна хутка. У