Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На вывозе збожжа, галоўным чынам, канчаткова вырас і разьвіўся расійскі гандлёвы капіталізм.

Ён надзвычайна трапна скарыстаў пры гэтым разьвіцьцё чужога прамысловага капіталізму. Чаму ангельцы да 1760 году ня куплялі расійскага збожжа? Ды таму, што ў іх свайго было даволі: Англія тых дзён была перш за усё зямляробскай краінай. Але ў сярэдзіне XVІІ веку ў Англіі адбываецца прамысловая рэволюцыя: дзякуючы абезьзямеленьню сялян памешчыкамі, у Англіі ўтвараецца шматлікі пролетарыят; дзякуючы захопу колёній, Англія атрымлівае ў свой загад масу каштоўнай сырызны (асабліва бавоўны і фарбаў), урэшце, дзякуючы цэламу шэрагу вынайдзеньняў (самапралкі, мэханічнага ткацкага варстату, асабліва паравой машыны Уата), Англія робіцца радзімай машын, і буйная вытворчасьць у Англіі ўпяршыню бярэ верх над дробнай.

Пад уплывам прамысловага перавароту ў Англіі пачынаецца надзвычайны рост гарадзкога і наагул незямляробскага насяленьня. Пакуль пераважнай клясай насяленьня ў Англіі было сялянства, насяленьне краіны наагул расло паволі: у 1700 г. ў ёй лічылася крыху больш 5 мільёнаў жыхароў, у 1750-блізка 6 мільёнаў. У другой палавіне XVІІІ веку адбыўся той пераварот, аб якім толькі што гаварылася, і к 1801 г. у Англіі было ужо больш 9 мільёнаў насяленьня. За першую палавіну веку насяленьне Англіі павялічылася, такім парадкам, мелых, чым да 20 проц., а за другую-больш, чым на 50. Тое самае адбывалася і ў пачатку XІX веку: за 20 год. З 1801 па 1820 год, насяленьне Англіі павялічылася на ⅓ - з 9 мільёнаў да 12. У той самы час зямляробствам у Англіі ў пачатку XVІІ веку займалася 4¼ мільёны людзей, а ў прамысловасьці было занята 14 мільёна, у другой палавіне веку лік зямляробаў апаў ніжэй 3 мільёнаў, а прамысловасьць рабочых паднялася бадай да 3 мільёнаў[1]. Праўда, за гэты час і ў ангельскім зямляробстве быў дасягнуты цэлы шэраг паляпшэньняў, машыны і туды дайшлі, значыцца, вытворчасьць ангельскай сельскай гаспадаркі ня толькі ня зьмешнылася, а нават павялічылася, але усё-ткі прахарчаваць насяленьне, якое хутка расло, Англія ня мела сілы. Цана на збожжа пачала ў Англіі хутка расьці: у той час, як сярэдняя цана «квартэра» пшаніцы (12 расійскіх лудоў) на працягу XVІІІ веку нязначна перавышала 40 шылінгаў, на працягу першага дзесяцілецьця XІX веку той самы квартэр каштаваў ужо 74 шылінгі, а з 1811 па 1820 год ужо 87½ шылінгаў[2]. Праўда, пасьля гэтага цана крыху зьнізілася, але да апошняй чвэрткі XІX сталецьця яна ўсё-ткі трымалася вышэй, чым у XVІII сталецьці.

  1. Статыстыка пачатку XVІІІ веку ня лічыцца вельмі дакладнай, але разуменьне аб суадносінах розных кляс яна дае.
  2. Шылінг на старыя расійскія грошы-18 капеек.