дваранін і памешчык, сяляне казалі: «у гэтай вёсцы фабрыка» з такім выглядам, бы хацелі сказаць: «у гэтай вёсцы пошасьць», ня гледзячы на ўсе лютасьці, з рабочага мануфактуры ўсё такі не ўдавалася выбіць столькі «дадатковага продукту», колькі можна было выціснуць з саматужніка. Большая частка расійскіх фабрыкантаў XVІІІ веку або згалела або перайшла да самага лёгкага спосабу «фабрыкантства», ― пачала раздаваць сырызну саматужнікам, г. зн. зрабілася скупшчыкам.
Такім парадкам першым расійскім мануфактурам (іх ужо ў 1725 г. лічылася больш 2 сотак) не хапала ня толькі машын, а яшчэ й нечага другога: вольнага рабочага, які быў-бы зацікаўлены ў тым, каб працаваць лепей і зрабіць як можна больш. Адразу мы натыкаемся, такім чынам, на галоўнаю супярэчнасьць паміж гандлёвым і прамысловым капіталізмам. Першы быў зацікаўлены ў тым, каб заняволіць дробнага продуктара і таму падтрымлівае прыгоннае права, другому быў патрэбны вольны рабочы, і таму ён павінен быў дамагацца вызваленьня сялян. Разьвіцьцё прамысловага капіталізму павінна было абярнуць той галоўны камень, на якім трымалася ўся расійская грамадзкая і дзяржаўная будыніна да XVІІ веку. Раней, чым ствараць сабе ўласнага далакопа ў асобе пролетарыяту, і для таго, каб дасягнуць гэтае мэты, прамысловы капітал павінен быў сам зрабіцца далакопам тае раманаўскае дзяржавы, якую мы апісалі ў канцы папярэдняга нарысу.
Гэта было зусім ня так лёгка і проста. На трэба ўяўляць сабе справу так, што гандлёвы капіталізм «скончыўся», а на яго месцы «пачаўся» прамысловы. Такое ўяўленьне была-б зусім няправільнае. Гандлёвы капіталізм доўга існаваў у Расіі пасьля таго, як у нас зьявіліся ня толькі пачаткі прамысловага капіталізму, але і гэты ацэнкі ў сьпелым выглядзе, з машынамі і вольным рабочым. Мала гэтага: гандлёвы капіталізм і далей разьвіваўся і поўнага свайго росквіту дасягнуў якраз у другой палавіне XІX сталецьця, калі пад яго ўплывам адбылося адно з самых важных здарэньняў у найноўшай экономічнай гісторыі Расіі: пабудаваньне сеткі чыгунак у 1860-1870 гадох. Нават у пачатку XX веку гэткая ўплывовая буржуазная партыя, як «акцябрыстыя», прадстаўляла сабою, галоўным чынам, старакупецкі гандлёвы капітал, у той час, як прадстаўніцтва прамысловага гуртавалася ў партыях кадэтаў і прогрэсыстых. Тыя перамогі, якія атрымліваў прамысловы капіталізм, былі ім атрыманы ў саюзе з гандлёвым, «вызваленьне» сялян (ня толькі ад памешчыкаў, але ад добрай часткі іх уласнай, сялянскай зямлі) у 1861 г. магдо адбыцца толькі таму, што яно і гандлёваму капіталу было выгодна. А поўнай ліквідацыі чыноўніцкай дзяржавы расійскай прамысловай буржуазії так і не ўдалося дасягнуць, бо гандлёваму капіталу гэтая дзяржава была патрэбна, і яна дажыла да лютаўскае рэволю-