Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вёсках. Яны судзяць і караюць усіх сялян аж да высылкі на катаржную працу. Зьбіраюць з іх новы падушны падатак, уведзены ў часе вялікай Паўночнай вайны, замест розных збораў, якія дасталіся раманаўскай дзяржаве ад маскоўскіх цароў ХVІ веку. Падушны падатак плацілі ўсе мужчыны без выключэньня, ня гледзячы на век. Малыя дзеці і дзяды аднолькава абкладаліся гэтым падаткам. Гэта, такім чынам, ня было спробай налажыць падатак на той або іншы прыбытак. Гэта быў просты сродак атрымліваць грошы з народу самым простым і лёгкім спосабам, зьлічыць колькасьць жыхароў мужчынскага полу, потым падзяліць між імі суму, якую павінна была атрымаць дзяржава, галоўным чынам, на утрыманьне арміі, ― падушны падатак прызначаўся для гэтай мэты.—і ўсё было гатова. Што тычыцца ўскосных падаткаў, то на працягу XVІІІ веку ў адносінах да галоўнага з іх «ліцейнага» падатку, збору за права прадаваць гарэлку, якая давала вялікі прыбытак. усё больш і больш ужывалася адкупная сыстэма. Вялікія купцы плацілі дзяржаве пэўную суму, а за гэта атрымлівалі права гандляваць гарэлкай у тэй ці іншай губэрні. Як яны ёю гандлююць, як спойваюць народ, як яны прадаюць замест сапраўднай гарэлкі са збожжа дрэнны дурман, на гэта дзяржава назірала праз пальцы, абы толькі атрымаць тое, што належыць. Як бачым, і ў гэтай галіне збору падаткаў дзяржава Пётры і яго наступнікаў правільна адбівае сваю аснаўную існасьць, як панаваньне гандлёвага каліталу.