Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сродкі збыту і абмену. Гандлёвы капітал скупляў гатовыя тавары, зробленыя, вытвараныя самастойна дробнымі гаспадарамі, сялянамі і рамесьнікамі. Гэтым дробным гаспадаром не патрэбны людзі, якія скупляюць, яны маглі-б прадаваць свае тавары самі і ўвесь прыбытак палажыць у сваю кішэню, або маглі-б самі іх спажыць. і таму іх трэба прымусіць прадаць свае продукты; для гэтага гандлёвы капітал утварае моцную цэнтральную гладу, з добра організаваным, на ўзор купецкай канторы, чыноўніцтвам, з неабмежаванымі поліцэйскімі поўнамоцтвамі, з жорсткім, не народным, а таксама чыноўніцкім судом, які дзейнічае сакрэтна, і толькі карае публічна. Адначасна ён падтрымлівае на вёсцы прыгоннае права, за дапамогай памешчыкаў, прымушаючы сялян аддаваць збожжа ды іншую сырызну, выбіваючы яе з сялян розгамі памешчыцкіх стайняў. Усё гэта складалася ўжо ў Маскоўскай дзяржаве XVІІІ веку, але ўсё гэта было яшчэ ў хаотычным (неорганізаваным) стане. Моцная цэнтральная ўлада ўжо была, але яна была яшчэ акружана старымі фэўдальнымі ўстановамі, якія зусім ня былі патрэбны гандлёваму капіталу. Побач з царом існавала баярская дума, куды людзі назначаліся паводле іх пахаджэньня. Дума не магла, зразумела, ісьці супроць царскае ўлады, але гэтае лішняе кола, якое рыпела і паволі круцілася, абцяжала ход усяе машыны. У часе Паўночнай вайны баярская дума зьнікае канчаткова, і на яе месцы зьяўляецца сэнат, складзены з чыноўнікаў, назначаных царом бяз увагі на іх пахаджэньне і абавязаных бясспрэчна выконваць царскія загады. Сэнат-гэта сход царскіх прыказчыкаў. Побач з ім і пад яго контролем, з пярэстай купкі маскоўскіх прыказаў, якія паўсталі выпадкова і загадвалі ўсім на сьвеце-і судом, і зборам падаткаў, і войскам, кожным пакрысе, паўстае зграбная сыстэма колегій, папярэднікаў наступных міністраў, паміж якімі дзяржаўныя справы былі разьмеркаваны ў строгім парадку. Была свая колегія для суда - юстыц-колегія, свая колегія для збору дзяржаўных прыбыткаў, свая для выдаткаў, свая для контролю. Надзвычайна характэрным для ўсяе сыстэмы зьяўляецца вялікая колькасьць колегій з чыста гаспадарчым прызначэньнем. Была ўтворана свая колегія для кіраўніцтва горнымі заводамі (бэр-колегія), фабрыкамі (мануфактур-колегія), свая для загадваньня гандлем (комэрц-колегія).

Якраз таксама былі організаваны і ўсе іншыя галіны кірауніцтва дзяржавай. Гарады былі канчаткова аддадзены пад загад мясцовага купецтва. У першы час была ўтворана нават чыста клясавая купецкая ўсерасійская ўстанова-ратуша, нешта накшталт цэнтральнай колегіі гасьцей, якая забірала прыбыткі з усяе Расіі. Але ў часе вайны гэты орган быў нявыгодны, таму і быў заменены адпаведнымі колегіямі. У руках купецтва засталося толькі кіраваньне на месцах у асобных гарадох. Што тычыцца вёскі, дык яна была аддадзена пад поўны загад памешчыкаў, у рукі якіх пасьля гэтага пераходзіць самая галоўная функцыя - кіраўніцтва на