Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

саюз з Польшчай і Даніяй, двума другімі супраціўнікамі Швэцыі ў барацьбе за Бальтыцкае мора, адначасна асыпаў швэдзкага пасла ў Маскве рознымі ласкавымі словамі, езьдзіў да яго ў госьці, пеставаў яго дзяцей і г. д., стараючыся гэтым паказаць, што ў швэдаў няма лепшага сябры, чым Маскоўскі цар. «Ня гледзячы на усе гэтыя меры асьцярогі, добра падрыхтавацца да вайны Маскоўскай дзяржаве не ўдалося. Занадта была цяжкая задача. Швэцыя нашага часу маленькая, вельмі адукаваная, але зусім бясьсільная, з боку вайсковага, краіна, якая за апошнія 40 год страшэнна баялася імпэратарскай Расіі і поўзала часамі каля яе ног. Швэцыя 200 год таму назад была адной з самых вялікіх, калі ня самай вялікай, вайсковай дзяржавай Эўропы. На працягу ХVІІ веку яна вытрымала славутную 30-гадовую вайну, у часе якой швэдзкая армія заняла першае месца сярод эўропэйскіх армій таго часу. Гэта было найлепш узброенае, найлепш дысцыплінаванае і організаванае войска. Рыхтуючыся на бой з гэтым, па тагочаснаму, асілкам, Маскоўская дзяржава старанна запасалася ўсімі найноўшымі, для таго часу, вынайдзеньнямі. Стары кнотавы мушкет Смутнага часу зьмяніўся крэмневай стрэльбай. На канцы гэтай стрэльбы быў прышрубован штых, галоўнае вайсковае вынайдзеньне таго часу. Справа ў тым, што пяхота ХVІІ веку на ўмела яшчэ злучаць халодную зброю з агнястрэльнай. Палавіна была ўзброена агнястрэльнай зброяй-мушкетамі, а палавіна пікамі. Такім чынам, калі войска страляла і калі яно білася ў грудзі, аднолькава палавіна сілы прападала дарма. Штых даў магчымасьць адначасна і страляць, і калоць і, такім чынам, падвоіў сілу пяхоты. Трэба адзначыць, што шведы ня ўсвоілі гэтага вынайдзеньня, а ў Маскве гэта скарысталі: салдаты Пётры мелі на стрэльбах штыхі.

Ня гледзячы на ўсё гэта, старая моцная швэдзкая армія была дужэйшая, чым маладое маскоўскае войска, і ў першым-жа баі, пад Нарвай (1700 г.), войска Пётры было разьбіта нашчэнт, ад яго арміі бадай нічога не засталося. Маскоўская дзяржава здавалася на краі пагібелі, але на шчасьце Масквы швэды ня лічылі яе сваім галоўным ворагам. Прывыкшы ваяваць на захадзе, яны куды больш увагі зварачвалі на датчан, на палякаў і на саксонцаў, якія злучыліся з апошнімі. Разьбіўшы маскоўскую армію і лічачы справу на ўсходзе скончанай, швэдзкай кароль Карл XІІ пайшоў з сваім войскам на берагі Віслы, даўшы Маскве некалькі год на тое, каб акрыяць, выкарыстаць практыку першых год вайны і стварыць новую армію. Калі швэды хапіліся і зразумелі зробленую памылку, было ўжо позна. Маскоўскае войска тымчасам моцна асела на берагох фінскай затокі, куды Пётра перанёс і сваю галоўную кватэру. У сьцены заваяванай ім швэдзкай крэпасьці, з якой ён потым зрабіў новую сталіцу расійскай дзяржавы, Карлу XІІ прышлося пракладаць сабе шлях з Польшчы цераз паўднёвую граніцу Маскоўскай дзяр-