Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

саветнікаў. Але ні ў тым, ні і другім выпадку гэта не зьмяняе характару руху, як дэмократычнага.

Аднак з расколу не магла пайсьці дэмократычная рэволюцыя накштал тэй, якая страсянула асновы Маскоўскай дзяржавы ў першыя гады ХVІІ веку. Можна сказаць, што ў раскол людзі пайшлі з роспачы, ад няўдачы гэтай рэволюцыі. Раскол загадзя засудзіў Маскоўскую цывільную дзяржаву, абвяшчаючы яе справай антыхрыста. Але гэтым самым ён прызнаў, што гэтую цывільную дзяржаву ён не пераможа, і раскол змагаўся з гандлярскай дзяржавай Раманавых, не нападаючы на яе, а ўцякаючы ад яе, якраз таксама, як уцякалі раней сяляне ад прыгоннага права. Праўда, у асобных выпадках раскольнікі хапаліся за зброю, у тых выпадках, калі дзяржава даганяла іх і там, куды яны ўцяклі, і не давала ім жыць. Шмат раскольнікаў было ў войску Сьцяпана Разіна. і некаторыя з разінцаў абаранялі потым апошнюю крэпасьць раскольнікаў на поўначы-Салавецкі манастыр, якую царскаму войску прышлося браць зброяй. і ў наступных народных рухах XVІІІ веку, аж да пугачоўшчыны, раскольнікі заўсёды йгралі ролю элемэнтаў, якія спачувалі руху і былі варожыя ўраду. Але паставіць на месца гандлёвай бюорократычнай дзяржавы што-небудзь новае яны зусім ня мелі сілы, ды і зусім пра гэта ня думалі. Наадварот, як мы ўжо зазначалі, у політычным жыцьці раскольніцкія грамады ўсё больш і больш дастасоўваліся да гэтай дзяржавы і зрабіліся «вялікімі назьбіральнікамі» таго самага гандлёвага капіталу. Раскол, такім чынам, павінен быў застацца і застаўся чыста духоўным паўстаньнем, напамінаючы ў гэтым выпадку першапачатковае хрысьціянства, якое таксама кончыла тым, што дапасавалася да ладу Рымскай імпэрыі і таксама не праяўляла ніякіх спробаў зьмяніць самую дзяржаву.

Паўночная вайна і Расійская імпэрыя.

Барацьба за Бальтыцкае мора была вялікай спробай для дзяржавы Раманавых. Ад таго, як гэта барацьба кончыцца, залежала, ці вытрымае гэтая новая будова, ці яна разваліцца, і руіны яе расьцягнуць другія, больш шчасьлівыя супраціўнікі. Такі канец быў магчымы. Гандлёвая капіталістычная дзяржава, Польшча, якая паўстала раней Маскоўскай, іменна такім чынам развалілася ў канцы XVІІІ веку, і астачы яе разабралі сабе суседзі. Маскоўская дзяржава была больш шчасьлівай. Тая вайна, ад якой залежала яе існаваньне, урэшце, стварыла надзвычайна спрыяльныя ўмовы для яе далейшага разьвіцьця і, ужываючы выраз аднаго поэты, які выхваляў тую эпоху, выкавала яе, як молат куе сталь. Вайна гэта ня была выпадковай і нечаканай. Маскоўская дзяржава да яе рыхтавалася паволі і асьцярожна, зьбіраючы сілу і старанна тоячы свае замеры. Цар Пётра, даўно ўжо надумаўшы вайну і завязаўшы для гэтага