Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўных часоў. Мы можам ісьці і адваротным шляхам. Наадварот, правільнасьць зьмен, што адбываюцца ў чалавечым грамадзтве, нават лягчэй заўважыць, калі ісьці ад сучаснага да далёкага мінулага.

Вазьмеце тое, што цяпер адбываецца. Цяпер па ўсім сьвеце адбываецца рэволюцыя: рабочыя імкнуцца скінуць уладу буржуазіі, г. зн. уладу тых, хто гэтых рабочых эксплёатуе, — іншымі словамі, тых, хто нажываецца на іх кошт, прымушае іх працаваць як мага болей, а плаціць ім за гэту працу як мага меней, кладучы ў сваю кішэню усю розьніцу, якая існуе паміж цаною рэчы, зробленай рабочым, з аднаго боку, і платай, якую ён атрымлівае за работу — другога. Дык што-ж, эксплёатацыя існуе толькі ў цяперашні час, а раней вяльможныя і багатыя не эксплёатавалі просты народ? Не, эксплуатацыя заўсёды была. Раней, чым паўстаў цяперашні парадак буржуазнага грамадзтва, з яго фабрыкамі, заводамі, банкамі, чыгункамі і г. д., існавала фэўдальнае грамадзтва, існавала прыгоннае права, і тады не фабрыканты адбіралі ад рабочых усë тое, што яны выраблялі, плацячы ім за гэта грошыкі, а памешчыкі адбіралі ў селяніна вынікі яго працы, нічога ня плацячы яму за гэта. Ці былі тады паўстаньні эксплёатаваных супроць эксплуататараў? Ці былі тады рэволюцыі, падобныя да цяперашняй? Былі і тады, але яны былі заўсёды няўдачныя. Чаму? Таму, што сяляне не маглі паміж сабою згаварыцца, не маглі зорганізавацца, г. зн. утварыць адно вялікае цэлае, якое-б дзейнічала паводле агульнага пляну. А чаму так было? Таму, што сяляне працуюць кожны на сваім вучастку, параўнаўча рэдка памагаючы адзін аднаму, а калі прадаюць продукты сваёй зямлі, тады ўжо зьяўляюцца адзін аднаму супраціўнікамі. Чым меней на рынку гародніны, сена, збажыны і г. д., тым усё гэта даражай, і тым, значыцца, выгадней кожны селянін можа гэта ўсё прадаць. Чым болей усяго гэтага, тым усё таней, і тым, значыцца, кожнаму асобнаму селяніну за яго продукты дастанецца меней. У селяніна, такім парадкам, ня можа разьвіцца сьвядомасьць, што ўсе людзі павінны трымацца разам, што ўсе яны адзін з адным зьвязаны, не магла разьвіцца, як кажуць, ужываючы чужаземнае слова, солідарнасьць. Рабочыя, наадварот, працуюць на фабрыцы ўсе разам, поплеч, заўсёды памагаюць адзін аднаму ў гэтай працы. Адзін рабочы нічога ня можа зрабіць бяз другіх, і кожны павінен памагаць кожнаму. У рабочай клясе, такім парадкам, разьвіваецца солідарнасьць, якой не хапае сялянам. Вось чаму рабочыя лепей і лягчэй організуюцца, чым сяляне. Вось чаму рабочыя рэвалюцыі куды мацнейшыя, куды дружнейшыя ад тых сялянскіх паўстаньняў, якія былі ў мінулыя часы. Сяляне не маглі справіцца з тым, хто іх эксплёатуе. Сялянскія паўстаньні заўсёды былі няўдачныя. Сялянам ніколі нават це удавалася захапіць уладу, у той час, як рабочыя трымаюць ужо ўладу у адной з большых краін, іменна ў