Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зэях), што мінулы жывёлінны і расьлінны сьвет ня быў падобны да нашага, што сьвет усё зьмяняўся на працягу вялізнай колькасьці часу, усё, зразумела, зьмяняецца і цяпер, і будзе зьмяняцца. Такі закон прыроды.

Але навука аб тым, што сьвет пязьменны і што ўсё стварылася адразу, падтрымлівалася доўгі час і вучонымі і нявучонымі недарма. ня толькі з прычыны іх невуцтва. Гэтая навука была выгодна вельмі многім людзям. Калі на сьвеце ўсё наогул не зьмяняецца. то не зьмяняецца і чалавечае грамадзтва. Яно таксама пабудавана раз назаўсёды, якое яно ёсьць цяпер, такім яно заўсёды было і заўсёды будзе. Так навучалі ў старыя часы. А навошта трэба быле, каб людзі думалі, што чалавечае грамадзтва заўсёды застанецца такім, якое яно ёсьць. Таму што гэта вельмі карысна тым. хто карыстаўся ўсім дабром у мінулым грамадзтве. Тым, у чыіх руках заўсёды была улада, было багацьце, хацелася даваць веры, што так павінна быць заўсёды, што багатыя і вяльможныя заўсёды будуць наверсе, а народ, рабочыя, сяляне, заўсёды будуць на іх працаваць, заўсёды будуць ім служыць. І вось яны стараліся пераканаць саміх сябе, а асабліва падлеглых рабочых і сялян, што так і пабінка быць, што нічога другога быць ня можа.

Калі вывучаньне мінулага зямлі, мінулага жывёліннага і расьліннага сьвету, вывучэньне геолёгіі і палеонтолёгіі парушыла казку аб тым, нібыта сьвет быў створан адразу і не зьмяняецца, то гісторыя ды археолёгія нарушаюць другую казку, нібыта чалавечае трамадзтва заўсёды было і, значыць, будзе такім, якое яно ёсьць. Чалавек зьмяняецца і будзе зьмяняцца, як і ўсё іншае. Адны грамадзкія парадкі зьнікаюць, другія грамадзкія парадкі занепадаюць, на месца іх узьнікаюць новыя парадкі і г. д. Канца гэтых зьмен мы прадбачыць і ўявіць сабе ня можам, але калі мы будзем наглядаць гэтыя зьмены на працягу дзесяткаў і сотак год, то мы зразумеем іх правільнасьць, пазнаем законы гэтых зьмен. І калі мы ня будзем мець магчымасьці навочна ўявіць сабе, што будзе З чалавечым грамадзтвам цераз некалькі тысяч, скажам, год, то мы можам ведаць, як, якімі шляхамі чалавецтва будзе зьмяняцца на працягу гэтых тысяч год. А той, хто прадбачыць будучыну, нануе над гэтай будучынай, бо, прадбачачы будучыну, мы можам падрыхтавацца да яе, — зрабіць свае захады, каб ухіліцца будучых нашчасьцяў і каб магчыма лепей скарыстаць тое дабро, якое гэта будучына нам прынясе. Ведаць — значыць прадбачыць, а прадбачыць, значыць магчы, або уладарыць. Веда мінулага дае нам, такім парадкам, уладу над будучынай.

Вось чаму трэба ведаць мінулае.

Але калі мы можам заўважыць правільнасьць зьмен, што адбываюцца ў чалавечам грамадзтве. толькі шляхам нагляданьня гэтых зьмен на працягу вялікай колькасьці часу, дык гэта ня значыць, што мы павінны пачаць наша вывучэньне канечна з самых