Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

па вопратцы і старанна разьлічаць, колькі ў яго застаецца прыпасаў да новага ўраджаю. і вот ён сьціскаецца, як кажуць, зацягвае сабе дзягу на 4-6 тыдняў, каб потым на працягу аднаго тыдню паесьці, як трэба. Калі зьявілася гандлёвая, менавая гаспадарка, чаго нехапала, можна было купіць на рынку; натуральна, што гэты звычай страціў свой сэнс, ва ўсякім разе, для заможных кляс, і вот у гэты час, калі маса насяленьня пачынае пасьціць цэлы год,-нашыя сяляне даўгі час пасьля таго і тады елі, як трэба, толькі ў рэдкія сьвяты,-заможныя людзі пачынаюць усё больш і больш нядбайна адносіцца да посту.

Смутны час, г. зн. народная рэволюцыя пачатку XVІІ веку, як думалі тагочасныя набожныя пісьменьнікі, была карай, насланай на багатыроў іменна за гэтыя грахі. І калі парадак пасьля смуты быў адноўлен, г. зн. зноў запанавала прыгоннае права, а разам з ім запанаваў гандлёвы капітал, дык першы час вышэйшыя клясы выяўлялі вялікую набожнасьць, і царква карысталася такой уладай і уплывам, як ніколі раней. Патрыарх быў другім царом. За першым Раманавым гэтаму вельмі дапамагала яшчэ і тое, што патрыарх даводзіўся цару бацькам, але так было і за другім (Аляксеем Міхайлавічам), калі патрыарх Нікан ня быў родны цару, значыцца, гэта быў уплыў ня бацькі, а ўплыў царквы. Само па сабе зразумела, што пры гэтым у руках царквы пачалі зьбірацца вялізныя багацьці. Але ўстрыманьне, на якое сябе ахвяроўвала новае грамадзтва, пачало рабіцца прыкрым. Аскетычная плынь зноў пачала слабнуць. Зноў пачалі дрэнна захоўваць пасты, скарачалі даўгую царкоўную службу, выстаяць яе на нагах таксама было свайго роду пакутай. А галоўнае, цывільнай уладзе пачаў рабіцца прыкрым той уплыў, які набыла царква.

Патрыарх Нікан, пакладаючыся на нібыта нязьмерную сілу царквы, папрабаваў выйсьці на барацьбу з цывільнай уладай. Але тут адразу-ж выявілася, што сіла гэта была не ў выабражэньні людзей, а ў тых матэрыяльных сродках, якія былі ў іх руках. Царква была зусім бясьсільнай супроць дзяржавы Раманавых з яе вялізнымі грашовымі сродкамі, чыноўніцтвам, войскам і г. д. Ніхто з царкоўных людзей і не падумаў паўстаць на абарону Нікана, і вышла, што якога-небудзь сапраўднага супраціўленьня ўладзе цара ніхто зрабіць ня мог. А цар, карыстаючыся сваімі гандлёвымі сувязямі і грашовымі сродкамі, бяз клопату наняў другіх патрыархаў, усходніх, якія ў праваслаўнай царкве былі старэйшыя за Нікана, склікаў царкоўны сабор і пастановай самой царквы засудзіў чалавека, які адважыўся падтрымліваць самастойнасьць гэтай царквы супроць цара. Наступныя патрыархі ўжо не адважваліся ісьці супроць царскай улады, а ў пачатку ХVІІІ веку і самая пасада патрыарха была скасована. Замест яе быў створан сынод, г. зн. сход архірэяў, а да іх быў прыстаўлен назіральнік ад цывільнай улады, обэр-прокурор сьвяцейшага сыноду, з чыноўнікаў,