Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на захаваньне: так, царква зрабілася гандлевым складам, а манастыры першымі банкоўцамі, якіх ведала старажытняя Русь, а разам з ёю і ўся сярэднявяковая Эўропа. Але тлумачэньне, якое давалі людзі усім гэтым ахвярам на карысыць царквы, было, зразумела, зусім ня тое, якое даем мы. Для тагочасных людзей экономічны сэнс усяго гэтага зусім не існаваў. Яны давалі ахвяры для таго, каб задабрыць духа, з якім умела гаварыць, каля якога ўмела хадзіць хрысьціянскае духавенства. Асабліва страшны момант для чалавека была, зразумела, сама сьмерць, калі ён сам зьмяняўся ў «духа». Ня так гэта быў страшны момант для яго самога, як для яго сваякоў і блізкіх, якія ня ведалі, чаго ім ад гэтага духа чакаць-дабра ці няшчасьця. і вот тут зьяўляўся сьвяшчэньнік, рабіў розныя чараўніцкія дзеяныні, гаварыў словы, кадзіў ладанам, служыў паніхіду і, такім чынам, пагаджаў дух нябожчыка з жывымі сваякамі. Пакойнік пасьля гэтага рабіўся добрым духам, і зла ад яго не чакалі ўжо ніякага. Вот чаму царква пры гэтым атрымлівала вельмі шчодрыя падарункі. З маёмасьці нябожчыка ёй здавалася ня толькі рухомасьць, але і вялікія пляцы зямлі; такім парадкам царква зрабілася самым вялікім зямляўласьнікам. Сваё зямляўладаньне яна ўмела павялічыць: на сабраныя, ад сваіх гандлёвых опэрацый, грошы манастыры куплялі ад памешчыкаў зямлю, пазычаючы гэтым памешчыкам на самых цяжкіх умовах і г. д. Царква была адным з самых заўзятых эксплёататараў расійскага сялянства. Ня трэба запамінаць, што першым заснавальнікам сялянскай няволі была Траецкая Лаўра, якая ў XV веку першая здабыла сабе права не выпускаць з сваіх маёнткаў сялян і першая-ж кінулася адшукваць гэтых сялян пасьля смутнага часу, загадзя забясьпечыўшы сабе 11-гадовы тэрмін для іх адшуканьня, г. зн. стараючыся вярнуць назад усіх сялян, якія зьбеглі ў час смуты. Траецкая Лаўра паказала гэтым прыклад іншым памешчыкам. Але для масы насяленьня справа была ня ў тым, добрадзейнае ці нядобрадзейнае, лагоднае ці жорсткае было духавенства, а ў тым, што гэтае духавенства мела лагодзіць з тым сьветам сьвятых і нячысьцікаў, які ўтвараўся ў выабражэньні тагочаснага чалавека, і ад якога, згодна з перакананьнем гэтага чалавека, залежаў увесь яго дабрабыт.

Уплыў царквы на тагочасных людзей быў, зразумела, вялізны. Царкоўныя людзі павучалі, што яны ўсё могуць зрабіць, што ўласна, і цара ставяць толькі яны і што толькі дзякуючы памазаньню, якое царква дае цару, ён робіцца сапраўдным царом. Ён застаецца ім да таго часу, пакуль ён служыць царкве. Калі-ж ён пакідае служыць, тады ён траціць права на прастол. А сапраўды-ж ужо ў XVІ веку гэта было толькі тэорыяй (г. зн. было толькі ў кнігах), а на практыцы, як толькі аб'ядналася Маскоўская дзяржава, як толькі яна забрала ў рукі вялікія прасторы зямлі, гандлёвы капітал і г. д., дык яна пачала падпарадкаваць