Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А недалёка тут-жа, на Дняпры, было казацкае гняздо-Запарожжа, якое ўтварылася такім самым шляхам, як і на Доне з зьбеглых «хлопаў». Натуральна, што паўтарылася тое самае, што было ў Маскоўскай Расіі. і як Маскоўская дзяржава бачыла казацка-сялянскае паўстаньне ў пачатку XVІІ веку, так канец XVІ і першая паавіна XVІІ веку былі ахоплены шэрагам казацкіх паўстаньняў у Прыдняпроўі. Польскі ўрад, які з самага пачатку меў і добрае рэгулярнае войска і лепшую поліцэйскую організацыю, чым мела Масква ў часы Шуйскага, доўга змагаўся з гэтымі паўстаньнямі. Тут аднак і вораг быў у дваранска-купецкай улады куды больш сур'ёзны. Казакі і сяляне Вялікарусі былі цёмнай, няпісьменнай масай. У казакаў і «хлопаў» заходняй Расіі знайшлася свая інтэлігенцыя ў асобе гарадзкога мяшчанства. Гэтае гарадзкое мяшчанства Львова, Кіева, Жытоміру ды іншых украінскіх гарадоў трывала ад свайго гандлёвага капіталу ня менш, чым маскоўскае ад свайго. Польскі ўрад стаяў, зразумела, як і маскоўскі, на баку багатага купецтва і рознымі спосабамі ціснуў і душыў украінскага мешчаніна. Але той меў сваю організацыю, накшталт заходня-эўропэйскай, організацыю царкоўную: украінскія рамесьнікі і дробныя гандляры ўтварылі свае «брацтвы» пры цэрквах з больніцамі, школамі і т. п. Гандлёвы капітал стараўся зламаць гэту організацыю: у канцы XVІ веку польскі ўрад правёў у заходняй Расіі «вунію», г. зн. падпарадкаваў украінскую царкву назначаным урадам архірэям, якія, у сваю чаргу, падпарадкаваліся агульна-каталіцкаму цэнтру, рымскаму папе. Для народу гэту скарбовую царкву прыгожа малявалі, як аб'яднанне ўсіх хрысьціян у аднэй царкве» (адгэтуль-«вунія», што значыць «злучаньне»). Але мяшчанства зразумела, што вунія наносіць сьмяротны удар яго організацыі, і паўстала супраць вуніі ўсімі сіламі, не падлягаючы скарбовым «вуніяцкім» архірэям. За гэта мяшчанскія брацтвы пачалі прыціскаць, што усё больш і больш штырхала мяшчан у бок «хлопскай» рэволюцыі. Праваслаўная вера зрабілася сьцягам гэтай апошняй, а кіеўская духоўная акадэмія яе разумовым цэнтрам. Казакі і «хлопы» тут, такім парадкам, ня толькі пакутвалі ад сваіх «паноў»-- памешчыкаў і памешчыцкага ўраду, але мелі і гатовае, зразумелае для сябе апраўданьне свайго паўстаньня супраць гэтага прыгнечаньня.

Калі паўстаньне тут было лепей організавана, чым па Русі маскоўскай, то польскі ўрад вёў сябе куды менш трапна, чым маскоўскі. Гэты апошні, адчуваючы сваю слабасьць, стараўся падзяліць і падкупіць паўстаўшых. Польскі, спадзяючыся на сваю сілу, ганьбаваў гэтым і аднолькава ціснуў і душыў і жабрака «хлопа», і заможнага казака «земяніна», і гарадзкога крамніка, і нават праваслаўнага папа або архірэя, які ня прыняў вуніі. Ён яднаў сваіх ворагаў замест заго, каб падзяліць іх, таму казацкае паўстаньне 1645 г., на чале якога стаяў адзін з прадстаўнікоў верхняга, заможнага пласта казацтва, Багдан Хмяльніцкі, вельмі ўдала перамагло польска-літоў-