Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Самае вялікае паўстаньне, з якім прышлося мець справу першым Раманавым, гэта было паўстаньне казацка-сялянскае, якое вышла з Дону, паўстаньне Сьцяпана Разіна. Яно беспасрэдна зьвязана з разьвіцьцем гандлёвага капіталізму. Яго тэатрам было Паволжа, якраз тыя месцы, па якіх ішоў самы галоуны гандлёвы шлях Маскоўскай Русі-рэчка Волга, якая зьвязвала маскоўскі край з Пэрсіяй, адкуль атрымліваліся самыя каштоіныя тавары, якія з вялікай карысьцю перапрадаваліся потым царскімі гасьцямі ў Заходнюю Эўропу, ангельскм і голяндзкім купцом у Маскве і Архангельску. Удоўж гэтага гандлёвага шляху сабралася шмат безьзямельнага люду, грузчыкі, бурлакі, розныя дробныя гандлёвыя служачыя, а потым проста дробныя гандляры і рамесьніцкі люд. Абшарніцкае зямляўладаньне на прыволскім чорназеме хутка пашырылася і дзеля таго, што тутэйшыя абшарнікі мелі шмат зямлі, але звычайна мала сялян, пераведзеных сюды абшарнікамі з цэнтральных краін Маскоўскай дзяржавы, дык тут была, зразумела, самая жорсткая паншчына. Сялян прымушалі працаваць болей, чым у якім-небудзь іншым месцы і ў завяршэньне ўсяго тут-жа побач, пасуседзтву, быў вольны Дон, казацкае гняздо, якое Раманавы доўга не адважваліся ні зруйнаваць, ні падпарадкаваць сабе. Наладжваючы парадкі ў сярэдзіне дзяржавы, яны не адчувалі сябе даволі моцнымі, каб узяць у рукі людзей, якія зьбеглі з їх царства, і якія жылі па той бок граніцы. Чарга гэтаму прышла толькі пазьней, цераз гадоў сто. Данское казацтва вельмі доўга пасьля смуты не мяшалася ва ўнутраныя справы Маскоўскай дзяржавы. Мы памятаем, што ў канцы рэволюцыі пачатку XVІІ веку узброеныя сілы гэтага казацтва былі расколаты, і казацкае афіцэрства-атаманы-перайшлі на бок заможных кляс. Казацтва было гэтым дэзорганізавана (разладжана). Частка яго трапіла ў дваране, рэшту раманаўскі ўрад таксама клапаціўся задобрыць, ня толькі ня дражнячы іх, як гэта рабіў Гадуноў, а наадварот, розна патураючы ім, забесьпячаючы іх хлебам і нацкоўваючы іх на суседзяў-турак і татар. Рабаваньні і набегі адбіралі ўсю ўвагу казацтва XVІІ веку. Але калі здарылася, што галоўная турэцкая крэпасьць Азоў апынулася ў іх руках, і казацтва наіўна зьвярнулася да Масквы з просьбай аб падтрыманьні,--Масква адмовіла. Ёй Азоў зусім ня быў патрэбны, а патрэбна было толькі адцягнуць казакоў. Казакі былі выбіты з Азову, і туркі настолькі ўмаваліся ў ім, што гэтая крэпасьць зрабілася няпрыступнай апорай турак. Рух на поўдзень быў спынепы, казацтва прымушана было шукаць выхаду ў другіх кірунках, на паўднёвы ўсход, і зразумела, натуральна стала на тым гандлёвым шляху, які быў так дарагі для гандлёвага капіталу,-на Ніжняй Волзе і Касьпійскім моры. Казакі пачалі з рабаваньня нерасійскіх людзей, пэрсаў. Але зусім натуральна, што яны парушылі і інтарэсы расійскага гандлю, і сутычкі з маскоўскім урадам былі зусім няўхільны. А распачаўшы барацьбу ў гэтых месцах, казакі мімаволі станавіліся ў цэнтры ўсяго гэтага