Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УВОДЗІНЫ.

Агульныя паняцьці аб гісторыі.

Навошта нам трэба ведаць мінулае? Навошта нам займацца тым што было 10, 100, 1000, 10.000 год таму назад? Ці ня лепей пазнаць як належыць, што цяпер робіцца, што навокал нас, ад чаго залежыць наша жыцьцё?

Мінулае мы вывучаем іменна для таго, каб зразумець тое, што адбываецца цяпер. На зямлі ўсё разьвіваецца, г. зн. усё зьмяняецца. Соткі міліёнаў год таму назад зямля была вялізнай распаленай куляй, акружанай нарай, і ніякага жыцьця на ёй ня было і не магло быць. Дзесяткі міліёнаў год таму назад на зямлі ўжо пачалося жыцьцё. Некалькі міліёнаў год таму назад на зямлі ужо была багатая расьліннасьць, вялізныя лясы, мноства розных жывёлін, і водных і сухаземных. Але увесь гэты сьвет быў непадобны да таго, што ёсьць цяпер, а тымчасам усё, што ёсьць цяпер, разьвілося шляхам доўгага шэрагу безупынных зьмен, іменна з гэтага самага сьвету. Цяперашнія расьліны, цяперашнія жывёлы — патомкі тых, якія існавалі на зямлі міліёны год таму назад.

Як усё гэта адбылося? Не выпадкова, а згодна з пэўнымі законамі. Але калі мы будзем наглядаць жыцьцё такім, якое яно цяпер, дык мы гэтых законаў, г. зн. правільнасьці гэтых зьмен, не заўважым. Пакуль людзі не вывучалі далёкага мінулага зямлі, пакуль не знайшлі выкапняў астач жывёл і расьлін, што існавалі міліёны год таму назад, вучоныя верылі, што ўвесь цяперашні сьвет быў заўсёды такі, які ён ёсьць, і створан адразу. Яшчэ сто год назад сьмяяліся над невялікім лікам дасьлядоўцаў, якія адважваліся думаць іначай. А гэтыя вучоныя гаварылі тое, што цяпер здаецца само па сабе зразумелым, іменна, што жыцьцё на зямлі разьвівалася паступова на працягу вялізнай колькасьці гадоў.

Досьледы над астачамі старажытнага расьліннага і жывёльнага сьвету, якія былі засыпаны соткі вякоў таму назад і, такім чынам, захаваліся да нашага часу, паказалі, як гэтыя зьмены адбыліся. Байка пра тое, што сьвет быў створан за сем дзён, шчэзла бяз знаку. І цяпер ніводзін, ня то што вучоны, а больш-менш адукаваны чалавек ня дасьць веры, калі яму сказаць, што жывёлы і расьліны заўсёды былі гэткія, якімі мы бачым іх цяпер. Кожны добра ведае з кніжок (а хто жыве ў вялікіх гарадох. можа гэта бачыць у му-