і памешчыкам належала рашучая большасьць, на працягу пекалькі год зусім не разыходзіўся, ды і потым зьбіраўся вельмі часта. Пaкрысе, аднак, заможныя клясы прасякаліся давер'ем да новай дынастыі, асабліва з таго часу, калі вярнуўся з заграніцы айцец Міхаіла Фёдаравіча, патрыарх Філарэт, адзін з самых спрытных дзяльцоў і дыплёматаў свайго часу. Калі памёр Міхаіл, яго сына Аляксея выбралі на прастол бяз усякіх хістаньняў і спрэчак.
Усе прывыклі к таму, што сям'я Раманавых сумленна служыць гандлёваму капіталу. Яна ня толькі служыла гандлёваму капіталу, але нібы зраслася з ім. Царскі двор ужо пры Грозным прымаў удзел у гандлёвых справах. Грозны даваў субсыдыю-«бологодзець»-расійскім купцом, якія езьдзілі заграніцу. Яго сын Фёдар іванавіч быў пайшчыкам ангельскай кампаніі, якая галдлявала ў Маскве. Пры Раманавых цар, ужываючы ўдалы выраз аднаго чужаземца, зрабіўся першым купцом сваёй дзяржавы. Вялікія купцы, маскоўскія госьці зрабіліся простымі царскімі агентамі, а гандаль усімі каштоўнымі таварамі, шоўкам, які атрымліваўся з Пэрсіі, дарагімі сібірскімі футравымі скурамі, скурамі, вырабленымі асаблівым расійскім спосабам, якія надзвычай цаніліся ў Заходняй Эўропе і г. д., зрабіўся царскай монополіяй. К пачатку наступнага XVІІІ сталецьця, гадоў цераз сто пасьля таго, як Раманавы селі на маскоўскі прастол, царскі двор, як піша другі чужаземец, быў падобны да купецкай канторы. Там увесь час гутарылі аб розных гандлёвых гешэфтах, аб паташы, няньцы, каноплях і г. д., і чужаземцы, якія прывыклі да зусім іншых прыдворных гутарак, не маглі прыйсьці да сябе ад зьдзіўленьня. Госьці зрабіліся свайго роду прывілейным станам. Гэта было гандлёвае дваранства.-уся маса дробных гандляроў была ў яго ў кабале, крыху лепшай за тую, у якой памешчыкі трымалі сялян.
Трэці чужаземец.-усе чужаземцы зварачалі ўвагу на гэту асаблівасьць Маскоўскай дзяржавы,-сьведчыць, што каб у Маскоўскай дзяржаве выбухла паўстаньне, дык гасьцям перш за ўсё скруцілі-б галаву. Але дваранска-купецкая ўлада пільна глядзела за «парадкам» у дзяржаве і ўжывала ўсе меры, каб не паўтарыліся тыя здареньні, якія былі ў часе «смуты», як пачалі дваране і купцы называць народны рух у пачатку XVІ веку. Перш за ўсё пільна ахоўвалася сама асоба папа, каб з ёю ня здарылася такой няпрыемнасьці, як з першым Дымітрам, якога забілі, або з Шуйскім, якога скінулі з прастолу і пастрыглі. Строга забаронена было з зброяй у руках падыходзіць да царскага палацу, апрача, зразумела, варты. Нават у вароты Крамля, так званыя Спаскія, народ ня сьмеў уваходзіць у шапках. Аднаго халопа жорстка зьбілі бізунамі за тое, што ён адважыўся правесьці каня цераз царскі двор. Словам, да новай дынастыі стараліся надаць такое паважаньне ўсім падданым, якога не вымагала да сябе дынастыя Івана ІІІ і Грознага. Потым была добра організавана поліцыя. Амаль што на чале ўсяе дзяржавы быў