Гэта быў сын тушынскага патрыарха Філарэта Нікіціча Раманава. Сам патрыарх быў у гэты час у Польшчы, куды ён паехаў весьці перамаўленьні з Жыгімонтам, ды яго, як манаха пастрыжанага, выбраць на царства і нельга было. Але ў яго быў сын, дұрнаваты 16-гадовы юнак, які, як прадстаўнік сям'і Раманавых, быў, аднак, популярны ў казацкіх і дробна-памесных колах. Дробна-памесны галіцкі дваранін назваў першы гэтага кандыдата, а калі начальныя людзі дваранскага і купецкага войску пачалі выражаць сваё незадавальненьне наконт гэтага, то з шэрагу тых, што сабраліся, выступіў данскі атаман і вельмі цьвёрда падтрымаў гэту кандыдатуру. Пажарскі і яго таварышы зразумелі, што лобам муру не разаб'еш, кінулі свае мары аб швецкім прынцы і падпарадкаваліся няўхільнаму. Кандыдат казакоў і дробна-памесных дваран зрабіўся царом. Быў склікан земскі сабор, катораму заставалася толькі прызнаць факт, які адбыўся.
Так пачала панаваць у Расіі дынастыя Раманавых. Плод здрады вярхоў рэволюцыйнага войска сваім нізом, яна не замядліла здрадзіць тым, хто яе высуваў. Здавалася-б, што Раманавы, пасаджаныя па царства, хоць і не дэмократычнай рэролюцыяй, але ўсё-ткі людзьмі, якія вышлі з шэрагу гэтай рэволюцыі, павінны былі памагаць, калі не сялянству і не халопам, то ў кожным выпадку нізом дваранскага грамадзтва. Нічога гэтага ня было. Сапраўды, пры першых Раманавых лепей за ўсё жылося буйнаму гандлёваму капіталу, вялікія госьці пакрысе забралі ў свае рукі ўсё кіраваньне дзяржаўнымі фінансамі, разьмяркоўвалі і зьбіралі ўсе падаткі, бралі сабе на водкуп збор падаткаў і іншыя выгодныя прадпрыемствы і г. д., што тычыцца зямляўладаньня, дык тут Раманавым удалося аднавіць тое, што пачаў разбураць Грозны. Пры іх у Маскоўскай дзяржаве зноў паўстае вялікае вотчыннае зямляўладаньне. Перш за ўсё царская сям'я і яе родныя забралі ў свае рукі вялізную колькасьць зямлі, а за імі ўсе іншыя, хто новай царскай сям'і памагаў і ёй служыў. На месца баярства, загнанага і прыдушанага, паўстае новая арыстократыя, якая адрозьнівалася ад ранейшай тым, што тая вяла сваё пахаджэньне ад вялікіх фэўдалаў, удзельных князёў і баяр, а гэта--ад новых людзей, пахаджэньне часта вельмі нязначнага. Але з цягам часу гэтыя баяры зрабіліся ня горш ранейшых, і ў сваіх маёнтках з тысячамі і дзесяткамі тысяч душ сялян яны зноў зрабіліся нечым падобных да фэўдалаў. Калі на Русі ня было поўнасьцю адноўлена тое, што зьнішчыў Грозны, дык толькі таму, што экономічнае разьвіцьцё далёка зайшло наперад і вярнуцца да старога нельга было.
У асобе Мініна і Пажарскага атрымаў перамогу гандлёвы капітал, для якога купцы былі гаспадарамі, памешчыкі-ж-першымі бліжэйшымі слугамі. Першы час купцы і памешчыкі, якія зрабіліся падазронымі, з прычыны цэлага шэрагу няўдачных цароў Смутнага часу, пільна сачылі за сваім выбранцам, і земскі сабор, дзе купцом