Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

та ён ня быў паляком і католікам, калі яго выбіралі і яму прысягалі. Але тады спадзяваліся атрымаць ад яго выгоду, а цяпер ясна было, што толку ад Уладыслава ніякага ня будзе.

Галоўная асноўная мэта, якой дамагаліся, выбіраючы Ўладыслава, ня была дасягнута. Дамовая вайна ня толькі ня спынілася, але пачала гарэць яшчэ больш яскравым полымем. Палякі, даволі дужыя, каб захапіць Маскву і пачаць тасаваць, як карты, маёнткі баяр ды іншых вялікіх уласьнікаў, зусім ня мелі сілы прыпыніць дэмократычную рэволюцыю. У іх, перш за ўсё, было вельмі мала войска, а падругое, тут яшчэ раз, як было за першым Дымітрам, выявілася, што Тушына было моцнае зусім ня польскімі атрадамі, як думалі змоўнікі супроць Дымітра, а іменна казакамі. Калі польскія атрады, па загаду свайго ўраду, кінулі Дымітра, дык гэта зусім не загубіла яго, як думалі яго ворагі: ён толькі пераехаў з Тушына далей ад Масквы, але ўсё такі заставаўся на чале казацкага войска, на гэтулькі моцнага, што памешчыцкая і купецкая Масква павінна была перад ім дрыжаць. Нават калі Дымітры быў забіты,- з удзелам змоўнікаў ці бяз удзелу-невядома, сучасныя летапісцы прыпісваюць яго сьмерць выпадковасьці, - казацкі рух не зрабіўся менш грозным, бо ў Дымітра застаўся сын, і казакі высунулі яго, як кандыдата, на прастол. Словам, падвойная змова супроць Шуйскага і Дымітра ні да чаго не вывяла, і заможныя клясы павінны былі шукаць іншага выхаду з свайго становішча.

Перамены наверсе,-гэта было ясна,-ні да чога не вялі. Ці нельга было папрабаваць зрабіць перамены ўнізе, раскалоць гэтую масу, якая стаяла супроць памешчыкаў і купцоў і пагражала ім? Мы бачылі, што гэтая маса ня была аднастайнай, што яна складалася з людзей рознага стану і розных інтарэсаў. На самым версе яе стаялі казацкая старшыня, атаманы ды іншыя казацкія начальнікі і дробна-памесныя дваране, пераважна з паўднёвай акраіны Маскоўскай дзяржавы. Гэта былі таксама зямляўласьнікі, але толькі дробныя, якія уладалі ня соткамі і нават не дзесяткамі прыгонных, а толькі дзесяткамі дзесяцін зямлі, на якой іншы раз у гэты час ня было нават і сялян. Па сваім маемасным становішчы гэта было нешта падобнае да цяперашняга кулацтва, ніжэй стаялі рамесьнікі. сяляне, халопы і г. д.

Мы бачылі, што ўжо Шуйскаму ўдалося аднойчы адкалоць гэту верхавіну і прыцягнуць яе на свой бок, і што гэтым тлумачылася першая яго і апошняя перамога над войскам Балотнікава. Заставалася паўтарыць гэтую спробу Шуйскага. Па меры таго, як расла дэмократычная рэволюцыя, вярхі казацкага войска пачалі адчуваць сябе таксама няпрытульна, як адчувалі сябе баяры і дваране, якія складалі спачатку двор Тушынскага цара. Їм таксама хацелася, гэтым вярхом, пакласьці канец дамовай вайне, каб замацаваць за сабою тое, што ім удалося захапіць у часе гэтай вайны, калі яны