Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скі, яны таксама прымусілі яго цалаваць крыж, што ён нікога ня будзе караць сьмерцю, ні ў каго ня будзе адбіраць маёнтак інакш, як па суду і па падставе закону. Само па сабе зразумела, што і тады гэта тычылася толькі памешчыкаў і купцоў; там проста было сказана: «У памешчыкаў не адбіраць іх вотчыны, а ў гасьцей не адбіраць іх тавараў і капіталаў». Што тычыца простага народу, дык з імі і пасьля гэтай граматы распраўляліся, як і раней.

На аснове згоды маскоўскіх і тушынскіх змоўнікаў з польскім каралём, Шуйскі быў скінуты і пастрыжаны ў манахі, а Дымітры хоць і ня быў скінуты, таму што казакі сталі на яго бок, але за дапамогай палякаў быў прагнаны з Тушына. Маскоўская дзяржава, г. зн. дзяржава памешчыкаў і купцоў, зноў нібыта аб'ядналася. У яе зноў была адна сталіца-Масква. Але вельмі хутка змоўнікі павінны былі пераканацца, што яны прамянялі зязюльку на ястраба. Кароль Жыгімонт зусім не для таго даў свайго сына маскоўскім людзям, каб аднаўляць у Маскоўскім царстве парадак. Гэта яго цікавіла меней за ўсё. Ён быў прадстаўніком тагочаснага польскага імпэрыялізму. Польскія памешчыкі, якія, як мы ўжо гаварылі, далёка выперадзілі маскоўцаў, бо Польшча ішла наперадзе Расіі ў сваім экономічным разьвіцьці амаль што на сталецьце, будавалі вялізныя пляны. Мы ўжо бачылі, што ім таксама патрэбна была зямля, і што яны хацелі з гэтай мэтай скарыстаць яшчэ першага Дымітра. Цяпер ім здарыўся выпадак, куды выгаднейшы за першы. На Маскоўскім прастоле проста апынуўся паляк. Яны пачалі марыць аб тым, каб проста далучыць Маскоўскую дзяржаву да Польшчы, як яны раней, за 60 год перад гэтым, далучылі да Польшчы Літву, якая раней таксама была асобнай дзяржавай. Не дачакаўшы нават, пакуль новы цар Уладыслаў прыедзе у Маскву, яны ўжо пасьпелі скарыстаць перамену, і кароль Жыгімонт пачаў направа і налева аддаваць зямлю, адбіраючы яе ў тых, хто з тых або іншых прычын быў супроць новага цара, або нават бяз гэтай прычыны. Маскоўскі памешчык у адзін прыгожы дзень даведваўся, што яго зямля зусім не яго, што яе недзе за тысячы вёрст, у Варшаве, аддалі іншаму гаспадару.

Зразумела, такія парадкі памешчыкам зусім не падабаліся, ды і купцы хутка прыпомнілі, што цесная сувязь з Польшчай абяцае зьяўленьне ў Маскве польскага гандлёвага капіталу, г. зн. конкурэнтаў, і канец тэй монополії, якой цешыўся да гэтых час маскоўскі капітал у сябе дома. Словам, вельмі хутка ў краіне пачалося зноў нездавальненьне ў вышэйшых клясах супроць новага ўраду. Зразумела, аб гэтых экономічных прычынах нездавальненьня, аб небясьпецы за зямлю, за капітал, уголас не гаварылі. Аб гэтым можна прачытаць толькі ў сакрэтнай перапісцы маскоўскіх баяр, якія стаялі цяпер на чале дзяржавы паводле ўмовы з польскімі дзяржаўнымі людзьмі, а па першы плян незадаволеныя ўладыславам пачалі выстаўляць тое, што ён вось ня рускі і не праваслаўны, а католік, і што таму прызнаваць яго за цара сорамна і ня трэба, нібы-