захапіла ўладу і ўстанавіла нешта накшталт демократычнай рэспублікі, а госьці, памешчыкі і вялікія купцы, якія былі ў горадзе, былі перш пасаджаны ў турму, а потым большай часткай перабіты.
Усё гэта паказвала гарадзкому капіталу, што працяг дамовай вайны пагражае яму поўнай згубай. Запытаньне, дзе-ж шукаць дапамогі. Першая думка, за якую ўхапіліся багатыя купцы разам з памешчыкамі, была дапамога чужаземная. У Маскоўскай дзяржаве ужо пад самай Масквою стаялі польскія дружыны, якія прышлі «дапамагаць» Дымітру і казакам, а сапраўды рабаваць, карыстаючыся дамовай вайной. Гэта, зразумела, былі дрэнныя памоцнікі тым, хто было хацеў прыпыніць дамовую вайну. Але супроць іх можна зьвярнуцца да польскага ўраду і прасіць у яго дапамогі польскага рэгулярнага войска. Так і зрабілі. У гэты час тым памешчыкам, якія перайшлі на бок Тушына, таксама апрыкрыла іх становішча. Яны таксама ў першы момант спадзяваліся выкарыстаць паўстаньне «чэрні» для таго, каб зрабіць свае справы. Але хутка яны адчулі сябе ў Тушыне, бы ў палоне казацтва і паўстаўшых сялян. Пачалася двайная змова: у Маскве змаўляліся, як збавіцца ад В. і. Шуйскага, які прыпыніць дамовую вайну ня ўмеў і ня мог, у Тушыне-як збавіцца ад Дымітра, які відавочна быў халопскім царом і з якога ніякім чынам нельга было зрабіць цара дваранскага і купецкага. Абедзьве змовы хутка зьліліся ў адну. Змовіліся на тым, што маскоўцы і Паўночнае Паволжа скінуць Шуйскага, а Тушына скіне Дымітра, і ўсе разам пасадзяць на прастол польскага царэвіча ўладыслава, разам з якім прыдзе ў Расію польскае войска і прыпыніць дэмократычную рэволюцыю.
У Польшчу адправілася пасольства, якое зрабіла з айцом Уладыслава, каралём Жыгімонтам, умову. Умова цікава з таго боку, што гэта першая спроба расійскай констытуцыі, г. зн. першая спроба вызначыць правы і абавязкі цара, замацаваць іх пісоўнай умовай, якая была-б для яго абавязкова. Само па сабе зразумела, што гэтая констытуцыя была прызначана зусім не для сялян і не для нізоў гарадзкога насяленьня. Пра апошніх там зусім нічога не гаварылася, а што тычыцца сялян, дык аб іх упамінаецца толькі ў тым сэнсе, што ўсе артыкулы і законы аб зьбеглых павінны быць адноўлены, і што сялянам не павінна быць дазволена пераходзіць з Маскоўскай дзяржавы ў Польскую, і наадварот. Але, затое, у гэтай умове старанна вызначана, як павінен кіраваць цар-канечна з баярскай думай. А ў важных выпадках ён павінен быў склікаць земскі сабор з прадстаўнікоў заможных клясаў, памешчыкаў ды купцоў. Бяз іх ён ня мог выдаваць новых законаў: уся-ж бягучая праца была ў руках баярскай думы.
Гэта ўжо ня першы раз заможныя клясы стараліся выкарыстаць рэволюцыю ў сваіх інтарэсах. Калі садзіўся на прастол Шуй-