Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ласьці, раздаў ім шмат зямлі, прыняў іх правадыроў у баярскую думу, і ў рашучую мінуту яны кінулі сваіх сялянскіх таварышоў, адны-ж сяляне і казакі ня мелі сілы, каб справіцца з царскім войскам. Балотнікаў быў разьбіты, уцёк у Тулу, і там яго акружыла і ўзяла царскае войска, а казакі адступілі зноў к паўднёвай акраіне Maскоўскай дзяржавы, але толькі на кароткі час. Хутка яны ачунялі, і за дапамогай польскіх атрадаў, якія зноў прышлі ў Маскоўскую дзяржаву, часткай, каб помсьціцца за сваіх, часткай проста рабаваць, балазе дарога ім было ужо знаёма, казакі падышлі цяпер да самай Масквы і замацаваліся ў Тушыше, за 15 вёрст на паўночны захад ад тагочаснай маскоўскай заставы. У Тушына пераехаў на жыцьцё і сам названы Дымітры. Каля яго ўтварыўся цэлы двор накшталт маскоўскага двара. У Тушыне ўтварылася як-бы другая сталіца, і выбіць адтуль казакоў і польскія атрады Шуйскі ўжо ня меў сілы. Пакрысе нават баяры пачалі яго кідаць, а шмат якія з іх не саромеліся займаць пасады пры тушынскім двары. На чале іх быў старэйшы з тагочасных баяр, блізкі сваяк маскоўскай дынастыі, якая вымерла, Фёдар Нікіціч Раманаў, якога Гадуноў пастрыг у манахі пад імем Філарэта і якога Дымітры зрабіў Растоўскім мітрапалітам. Пераехаўшы ў Тушына, Філарэт зрабіўся патрыархам. Дзеля таго, што было два цары, дык, зразумела, было і два патрыархі ў тагочаснай царкве.

Каля двух год Маскоўскае царства жыло такім чынам з двума царамі: адным казацка-сялянскім у Тушыне, якога ў Маскве называлі тушынскім злодзеем, але які ў Тушыне быў такім самым царом, як і кожны іншы, і другім-у Крамлі, царом памешчыкаў і купцоў. Але чым далей, тым гэтым апошнім рабілася горш. Перш за ўсё, бязупынная дамовая вайна вельмі абцяжала гандлёвыя зносіны Маскоўскай дзяржавы. З перапіскі гарадоў паміж сабою мы даведваемся, што па цэлым годзе з Казані ў Перм і назад ня мог прайсьці ніводзін купецкі караван. Ужо гэта адно павінна было прымусіць купецкі капітал усё больш уважліва і ўважліва адносіцца да таго, што адбывалася. Падругое, рэволюцыя з вёскі пакрысе перакідалася на горад. Маса гарадзкога насяленьня, як мы бачылі, спачатку яшчэ паддавалася агітацыі памешчыкаў і капіталістых. У Маскве ім удалося падняць чорны люд супроць першага Дымітра. Але пакрысе і гарадзкое насяленьне, якое ўціскалася і эксплёатавалася гандлёвым капіталам крыху менш, чым ён эксплёатаваў на вёсцы сялян, пачынае разумець, на чым баку яму трэба стаяць. і вот, «лепшыя людзі», г. зн. багатыя купцы, кулакі, розных гарадоў у сваёй перапісцы з трывогай пачынаюць паведамляць адзін аднаго, што вось там «чэрнь» цалавала крыж Дымітру Іванавічу, а лепшыя людзі павінны былі разьбегчыся, куды вочы глядзяць. У вялікіх гарадзкіх цэнтрах, як, напрыклад, у Пскове, справа даходзіла да сапраўднай гарадзкой рэволюцыі. Тут маса рамесьнікаў і дробных гандляроў разам з стральцамі і казакамі